Вярхоўны суд Расеі ў панядзелак адхіліў апэляцыю аб прызнаньні арганізацыі «кіраўнічы цэнтар Сьведак Яговы» экстрэмісцкай, перадае «Ітэрфакс». Такім чынам, рашэньне суду аб забароне дзейнасьці арганізацыі ўступіла ў сілу.
Пра гэта ў інтэрвію ТАСС паведаміў міністар абароны Беларусі Андрэй Раўкоў.
Да выкананьня абавязкаў яна прыступіць 1 верасьня, паведамілі БелаПАН у швэдзкім МЗС.
У склад дэлегацыі Эўрапарлямэнту, якая 18–19 ліпеня наведае Менск, уваходзяць пяцёра эўрапарлямэнтароў. Узначальвае дэлегацыю Богдан Здраеўскі з Польшчы (Эўрапейская народная партыя), старшыня дэлегацыі Эўрапарлямэнту па сувязях зь Беларусьсю.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда ўхваліў у панядзелак папраўкі ў закон аб забароне прапаганды камунізму або іншага таталітарнага ладу ў назвах будынкаў і аб’ектаў. Гэты закон прадугледжвае знос помнікаў савецкай эпохі, у тым ліку Чырвонай арміі.
Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў у панядзелак пракамэнтаваў скандальнае інтэрвію кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава амэрыканскаму кабэльнаму каналу HBO.
У кітайскім сэрвісе мікраблогаў Sina Weibo заблякаваныя пасты з згадваньнем Віні-Пуха. Малюнкі з выявай мядзьведзіка Пуха зьніклі з мэсэнджэра WeChat. Пра гэта паведаміла газэта Financial Times.
У Вэнэсуэле больш за сем мільёнаў чалавек узялі ўдзел у народным рэфэрэндуме з нагоды канстытуцыйнай рэформы прэзыдэнта краіны Нікаласа Мадура. Агулам насельніцтва Вэнэсуэлы складае каля 31 млн чалавек.
З рабочым візытам Менск наведае дэлегацыя Эўрапейскага парлямэнту па сувязях зь Беларусьсю. Пра гэта паведаміла прэсавая служба прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі.
Некалькі тысяч людзей 14, 15 і 16 ліпеня пратэставалі на вуліцах Варшавы і ў іншых гарадах Польшчы супраць судовых рэформаў, што ўводзіць кіроўная кансерватыўная партыя «Права і справядлівасьць».
Амбасада Ўкраіны ў Беларусі пратэстуе супраць магчымага паказу ў беларускіх кінатэатрах расейскага прапагандысцкага фільму «Крым. С любимыми не расставайтесь». У МЗС накіраваная нота ў сувязі з дэманстрацыяй у беларускіх кінатэатрах трэйлеру фільму.
Раён Дамаску, дзе разьмешчаная амбасада Расеі, апынуўся пад абстрэлам 16 ліпеня. Адзін са снарадаў трапіў у комплекс будынкаў дыпляматычнага прадстаўніцтва і нанёс яму шкоду, яшчэ адзін разарваўся побач з амбасадай.
Вялікая Брытанія і Эўрапейскі Зьвяз маюць намер пачаць афіцыйны раўнд перамоваў, які прадугледжвае ўрэгуляваньне ўмоў вываду Брытаніі з блёку з 28 удзельнікаў.
Малодшы брат прэзыдэнта Ірану Хасана Рухані, палітык і дыплямат Хусэйн Фэрэйдун арыштаваны ў Іране па падазрэньні ў фінансавых злачынствах, перадае AFP.
Толькі 36 адсоткаў амэрыканцаў станоўча ацэньваюць дзейнасьць Дональда Трампа на пасадзе прэзыдэнта ЗША. Такі вынік апошняга апытаньня грамадзкай думкі, якое правялі сумесна газэта The Washington Post і тэлеканал ABC News.
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон і прэмʼер-міністар Ізраіля Біньямін Нэтаньяху прынялі ў нядзелю ўдзел у цырымоніі памяці габрэяў, якія загінулі пасьля масавай аблавы, праведзенай у Парыжы 75 гадоў таму.
Выдаткі прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа на адвакатаў у пэрыяд з красавіка па чэрвень склалі $ 677.826. Гэтыя дадзеныя былі раскрыты ў суботу Фэдэральнай выбарчай камісіяй і пазначаныя прадстаўнікамі Трампа як аплата «legal consulting» (юрыдычных паслугаў).
У суботу польскі Сэйм галасамі кансэрватыўнай большасьці прыняў закон аб Дзяржаўнай судовай радзе і судах агульнай юрысдыкцыі. Новы закон дае магчымасьць міністру юстыцыі кантраляваць працу судоў і тым самым парушаць прынцып падзелаў уладаў.
Жыхары Літвы адказалі флэшмобам у сацыяльных сетках на заяву Міністэрства замежных спраў Расеі, у якой партызанаў Літвы, Латвіі і Эстоніі называюць злачынцамі.
Аўстралія настойліва заклікала Расею спрыяць перасьледу падазраваных, якія ў ліпені 2014 года зьбілі самалёт «Боінг-777» «Малайзійскіх авіяліній» МН-17 у небе над Данбасам.
Праваабарончая арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» асудзіла кампанію па запужваньні незалежных журналістаў у Беларусі.
У Фінляндыі ўступіла ў сілу заканадаўства, якое тычыцца вайскоўцаў у форме без апазнавальных знакаў.
Пячэрскі раённы суд Кіева 15 ліпеня прыняў рашэньне пра арышт дэпутата Вярхоўнай Рады Ўкраіны ад «Апазыцыйнага блоку» Міхаіла Добкіна. Добкін мае пяць дзён, каб ўнесьці заклад памерам 50 мільёнаў грывень.
Год таму ў Турэччыне адбылася спроба дзяржаўнага перавароту. Ад таго часу больш за 50 тысяч чалавек былі арыштаваныя, а больш за 100 тысяч дзяржаўных службоўцаў — звольненыя.
У адмове са Слонімскага райвыканкаму гаворыцца, што дакумэнты, дасланыя заяўнікамі для дазволу на пікет, не адпавядаюць артыкулу 5 закону «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь».
71-гадовая Зінаіда Клыга кажа: «Калі беларус хоча застацца беларусам, то і ў Эстоніі ён застанецца ім».
У размове з агенцтвам Associated Press Ахметшын пацвердзіў факт сустрэчы і тое, што ён «служыў два гады ў контравыведцы ў савецкай арміі».
Макей заявіў на кангрэсе, што будзе разьбірацца з кожным падобным выпадкам, але ня бачыць праблемы з уездам замежнікаў (у прыватнасьці, украінцаў) празь беларуска-расейскія сьпісы.
Пасьля падзеяў ліпеня 2016 году ў Турэччыне былі арыштаваныя звыш 50 тысяч чалавек, звольненыя з працы праз падазрон ва ўдзеле ў паўстаньні 150 тысяч чалавек, у ліку якіх вайскоўцы, паліцыянты, судзьдзі, настаўнікі і выкладчыкі.
Раней Мадуру неаднаразова параўноўвалі з рознымі дыктатарамі. Апазыцыя кажа пра «дзяржаўны пераварот» у Вэнэсуэле, тры гады трываюць масавыя пратэсты і маштабны эканамічны крызіс.
«Мы павінны зрабіць усё, каб нашая краіна разьвівалася эвалюцыйным шляхам».
Два экс-прэзыдэнты, адзін зь якіх кіраваў паўстаньнем супраць другога, будуць знаходзіцца ў адным комплексе, але ў розных памяшканьнях. Фухіморы можа пакінуць турму раней за Ўмалу, які раней адхіліў ягонае прашэньне аб памілаваньні.
Ён просіць прызнаць зьвесткі з артыкулу «СБ» непраўдзівымі, выдаліць іх, апублікаваць абвяржэньне і выплаціць 10 тысяч рублёў кампэнсацыі.
Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей у інтэрвію «El País» заявіў, што «ўрэгуляваньне ўкраінскага крызісу» будзе абмяркоўвацца падчас візыту кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Кіеў.
15–16 ліпеня ў Менску адбудзецца VII зьезд Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына». Кіраўніцтва міжнароднага грамадзкага абʼяднаньня мае намер зноў узьняць пытаньне аб «карце беларуса» ці хаця б аб пасьведчаньні беларуса.
Тактыка Расеі — вельмі ўзважаная — яны ведаюць, што прайграюць у адкрытай канфрантацыі (з Захадам), таму спрабуюць нападаць на лёгкія цэлі, там дзе адказ Захаду можа стаць больш слабым і неадназначным.
Вялікая Брытанія прызнала наяўнасьць даўгоў перад Эўразьвязам у сувязі з Брэксытам. Пра гэта паведамляе газэта The Financial Times.
Новым дырэктарам Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДІПЧ) — інстытуцыі, якая лічыцца найбольш аўтарытэтнай у справе назіраньня за выбарамі, прызначаная Інгіб’ёрг Соўлрун Гістладоўтыр з Ісьляндыі.
Лідэр руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч зьвярнуўся да старшыні КДБ Валерыя Вакульчыка, каб той патлумачыў матывы пільнай увагі з боку супрацоўнікаў КДБ да дзейнасьці арганізацыі.
Уцекачоў з Расеі нацыяналістаў Юрыя Горскага і Вячаслава Мальцава расейскія ўлады ў чацьвер ўнесьлі ў так званы сьпіс «тэрарыстаў і экстрэмістаў».
Менскі грузаперавозчык Сяргей Штода падзяліўся фатаздымкам, які са Смаленскай мытні даслаў калега. Пасьля праверкі ягоную фуру з грузам яблыкаў загналі на палігон зьнішчэньня санкцыйных прадуктаў, яблыкі выкінулі і раздушылі бульдозэрам.
У Азэрбайджане дзяржаўнае абвінавачаньне ў судзе папрасіла асудзіць блогера Аляксандра Лапшына да шасьці з паловай гадоў пазбаўленьня волі.
Вашынгтон не выдае візы дыпляматам, якіх Расея накіроўвае ў ЗША замест высланых у сьнежні 2016 году. Пра гэта заявіла афіцыйная прадстаўніца расейскага МЗС Марыя Захарава.
Дзень узяцьця Бастыліі — галоўнае нацыянальнага сьвята. У вайсковым парадзе з нагоды сьвята прынялі ўдзел больш за тры з паловай тысяч вайскоўцаў.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што запросіць расейскага лідэра Ўладзіміра Пуціна ў Вашынгтон, але не цяпер. Амэрыканскі лідэр сказаў пра гэта на прэс-канфэрэнцыі, якую даваў на борце свайго самалёта па шляху з Вашынгтону ў Парыж.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што не адменіць санкцыяў супраць Расеі, калі Масква не пагодзіцца на вырашэньне канфліктаў ва Ўкраіне і Сырыі.
Вярхоўная Рада Украіны 13 ліпеня дала дазвол на прыцягненьне да крымінальнай адказнасьці і арышт дэпутата ад «Апазыцыйнага блоку» Міхаіла Добкіна. Яго падазраюць у афэрах зь зямлёй.
Экспэрты Дзяржатамнагляду кажуць, што ўзмоцненыя меры бясьпекі пры перавозцы трэба толькі для таго, каб паліва не скарысталі ў іншых мэтах, акрамя загрузкі на АЭС.
Сьпікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Пол Раян заявіў, што сын амэрыканскага прэзыдэнта Дональд Трамп-малодшы павінен даць паказаньні на слуханьнях па сувязях атачэньня Дональда Трампа-старэйшага з Расеяй.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 13 ліпеня ў Віцебску сустрэўся з прэзыдэнтам Малдовы Ігарам Дадонам.
Загрузіць яшчэ