Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзька: «У складзе дэлегацыі Эўрапарлямэнту, якая наведае Менск, ёсьць сьпікер «рускага сьвету»


Анатоль Лябедзька

У склад дэлегацыі Эўрапарлямэнту, якая 18–19 ліпеня наведае Менск, уваходзяць пяцёра эўрапарлямэнтароў. Узначальвае дэлегацыю Богдан Здраеўскі з Польшчы (Эўрапейская народная партыя), старшыня дэлегацыі Эўрапарлямэнту па сувязях зь Беларусьсю.

У склад дэлегацыі Эўрапарлямэнту, якая 18–19 ліпеня наведае Менск, уваходзяць пяцёра эўрапарлямэнтароў. Узначальвае дэлегацыю Богдан Здраеўскі з Польшчы (Эўрапейская народная партыя), старшыня дэлегацыі Эўрапарлямэнту па сувязях зь Беларусьсю.

У складзе дэлегацыі двое эўрапарлямэнтароў з Латвіі — сацыял-дэмакрат Андрэй Мамыкін і прадстаўніца «зялёных» Тацьцяна Жданок, Вальдэмар Тамашэўскі зь Літвы (Эўрапейскія кансэрватары і рэфарматары) і Міхаэль Ґалер зь Нямеччыны (Эўрапейская народная партыя).

Дэлегацыя правядзе сустрэчы ў Менску з прадстаўнікамі як уладаў, так і апазыцыі.

Паводле старшыні Абʼяднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, сустрэча апазыцыянэраў з эўрадэпутатамі пройдзе 18 ліпеня. Дэлегацыя наведвае Беларусь другі раз.

«Ёсьць новыя твары ў гэтай дэлегацыі. Напрыклад, спадарыня Жданок, якая мае рэпутацыю сьпікера „рускага сьвету“ у Эўрапарлямэнце. Яна з Латвіі і вельмі блізкая да Расеі і афіцыйнага Крамля. Раней яна не прыяжджала ў Менск у складзе дэлегацыяў Эўрапарлямнту. Ёсьць яшчэ прадстаўнік польскай меншасьці Літвы Тамашэўскі, які таксама вядомы стрыманасьцю адносна беларускіх уладаў, недзе нават з сымпатыямі і нэўтралітэтам. Што да спадара Здраеўскага, сябра Эўрапейскай народнай партыі, то мы зь ім у сталай камунікацыі, і добра, што ён ачольвае гэтую дэлегацыю. Прадстаўнікі Латвіі вядомыя сваёй нерадыкальнасьцью што да Беларусі і яе ўладаў. Так што паглядзім.

Місія гэтага візыту хутчэй за ўсё маніторынгавая, бо была рэзалюцыя Эўрапарлямэнту, і трэба зьбіраць інфармацыю, наколькі пасланьне, сфармуляванае ў гэтым дакумэнце, прынята да ведама беларускімі ўладамі. Нядаўна тут была Парлямэнцкая асамблея АБСЭ, таму хутчэй за ўсё справа ў маніторынгу пасьля прыняцьця рэзалюцыі Эўрапейскім парлямэнтам», — сказаў карэспандэнту Свабоды Анатоль Лябедзька.

Паводле Анатоля Лябедзькі, ён не чакае ад Тацяны Жданок, Вальдэмара Тамашэўскага і сацыял-дэмакратаў, зыходзячы з таго, як яны галасавалі ў Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, прынцыповай, каштоўнаснай пазыцыі.

Пасьля разгону акцыі на Дзень Волі ў Менску Богдан Здраеўскі заклікаў беларускія ўлады неадкладна вызваліць усіх затрыманых.

У красавіку Эўрапарлямэнт прыняў рэзалюцыю, у якой асуджае нядаўнюю хвалю рэпрэсіяў у Беларусі і заклікае беларускія ўлады паважаць правы і свабоды грамадзянаў. Рэзалюцыя ўтрымлівае таксама намёк на ўвядзеньне новых санкцыяў стасоўна афіцыйнага Менску.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG