Абʼяднаньне мае намер займацца дасьледаваньнем сытуацыі з правамі і свабодамі чалавека, зафіксаванымі ў Канстытуцыі Беларусі.
Мая Кацыянчыч заявіла, што ўжываньне сьмяротнага пакараньня супярэчыць заяўленай гатоўнасьці Беларусі супрацоўнічаць зь міжнароднай супольнасьцю.
Украінскі палітоляг Тарас Беразавец мяркуе, што галоўнай мэтай візыту кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Кіеў было займець падтрымку на выпадак адмовы Расеі вывесьці войскі зь беларускай тэрыторыі пасьля супольных вайсковых вучэньняў «Захад-2017».
Кіраўніцтва ўкраінскай выдавецкай групы «Картэль» заявіла, што актывістка Femen Анжэліна Дыяш, якая «зьдзейсьніла акт сэкстрэмізму» ў прысутнасьці кіраўнікоў Украіны і Беларусі, выкарыстала фальшывае пасьведчаньне газэты «Деловая столица».
Аголеная актывістка Femen сёньня трапіла ў залю падчас падпісаньня дамоваў паміж Беларусьсю і Ўкраінай. Там знаходзіліся Пятро Парашэнка і Аляксандар Лукашэнка. Дзяўчына выкрыквала «Жыве Беларусь!» і «Stop dictatorship!». Гэта ўжо шосты выпадак, калі Femen прысьвячае акцыю кіраўніку Беларусі.
Шон Спайсэр пакідае пасаду прэс-сакратара з прычыны нязгоды з кіраўнцітвам па кадравых пытаньнях.
Генэральны сакратар Рады Эўропы Турбʼёрн Яглянд выступіў з заявай аб новых сьмяротных прысудах у Беларусі.
Хэльсынская камісія ЗША правяла брыфінг для прэсы пад назвай «Узаемадзеяньне зь Беларусьсю дзеля правоў чалавека і дэмакратыі».
Афіцыйны візыт кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Кіеў да свайго ўкраінскага калегі Пятра Парашэнкі ўзьняў пытаньне аб пэрспэктывах далейшых дачыненьняў паміж Беларусьсю і Ўкраінай. Свабода пацікавілася думкамі беларускіх экспэртаў на гэты конт.
Як ставяцца палітыкі да ініцыятывы Беларускага нацыянальнага кангрэсу правесьці 8 верасьня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску акцыю папярэджаньня магчымай агрэсіі ды прыняць «прысягу свабоды»?
Акцыю зладзіла былая навучэнка Нацыянальнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя Драгаманава Анжэліна Дыяш.
У твітэры жаночага руху Femen зьявілася паведамленьне «Femen супраць Лукашэнкі» са спасылкай на навіну пра тое, што аголеная жанчына выбегла перад Лукашэнкам і Парашэнкам з надпісам «Жыве Беларусь» на грудзях.
«Гэты візыт — чарговае пацьвярджэньне нашых добрасуседзкіх дачыненьняў, якія будуюцца на даверы. Гэта ня проста візыт надзейнага партнэра, а і майго сябра, які гатовы нас падтрымліваць», — заявіў прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка.
Падчас адкрыцьця цырымоніі падпісаньня сумесных дамоваў паміж Беларусьсю і Ўкраінай у залі з крыкамі «Жыве Беларусь» зьявілася актывістка руху Femen.
21 ліпеня на пасяджэньні ў Менску Рады Беларускага нацыянальнага кангрэсу абмяркоўвалася сытуацыя вакол расейска-беларускіх вайсковых вучэньняў «Захад-2017».
Наконт вучэньняў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» выказаўся міністар абароны Ўкраіны Сьцяпан Палтарак.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка перад пачаткам афіцыйнай цырымоніі сустрэчы з украінскім калегам Пятром Парашэнкам наведаў музэй «Мэмарыял памяці ахвяраў Галадамору ва Ўкраіне».
У Кіеве на плошчы перад будынкам Адміністрацыі ўкраінскага прэзыдэнта праходзіць афіцыйная цырымонія сустрэчы кіраўнікоў Беларусі і Ўкраіны Аляксандра Лукашэнкі ды Пятра Парашэнкі.
У Вэнэсуэле ў чацьвер прайшоў усеагульны страйк на знак пратэсту супраць палітыкі ўраду. У выніку сутыкненьняў з паліцыяй загінулі 2 чалавекі.
Уладзімеру Някляеву, паэту і палітыку, былому кандыдату на прэзыдэнта на выбарах 2010 году, пагражае вопіс маёмасьці, калі тэрмінова ня выплаціць больш за 3335 рублёў штрафу за ўдзел у пратэставых акцыях 2016-2017 гадоў.
Як і днём раней, у Кіеве 21 ліпеня трывае пікет з нагоды візыту ва Ўкраіну Аляксандра Лукашэнкі. Пад адміністрацыяй прэзыдэнта Ўкраіны зноў выстраіўся пікет зь бела-чырвона-белымі сьцягамі і плякатамі ў падтрымку зьняволенага ў Беларусі Тараса Аватарава.
Siemens спыняе пастаўкі абсталяваньня расейскім кампаніям, якія кантралююцца дзяржавай. Пра гэта гаворыцца ў заяве нямецкага канцэрну.
У сталіцы Ўкраіны пачаўся бізнэс-форум дзелавых колаў Беларнусі і Украіны. Яго праводзяць гандлёва-прамысловыя палаты дзьвюх краінаў. Форум прымеркаваны да афіцыйнага візыту Аляксандра Лукашэнкі ў Кіеў.
Кіраўнік войскаў ЗША ў Эўропе генэрал Бэн Годжэс 20 ліпеня заявіў Reuters, што саюзьнікі Штатаў ва Ўсходняй Эўропе і Ўкраіне турбуюцца наконт беларуска-расейскіх вучэньняў «Захад-2017».
Новы выпуск нью-ёркскага часопіса Time выйдзе 31 ліпеня з партрэтам Уладзіміра Пуціна на вокладцы. Партрэт складзены са схематычных шэрых выяў людзей, пад ім загаловак: «Сакрэтны плян спыненьня выбарчай змовы Пуціна».
Сёньня аб 11-й гадзіне ў Кіеве адбудзецца афіцыйная цырымонія сустрэчы кіраўнікоў Беларусі і Ўкраіны Аляксандра Лукашэнкі ды Пятра Парашэнкі. Яна будзе праходзіць на плошчы перад будынкам Адміністрацыі ўкраінскага прэзыдэнта.
Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце выказалася за пастаяннае разьмяшчэньне ў Балтыі амэрыканскіх супрацьракетных комплексаў Patriot.
Больш за палову расейцаў — 62% — лічаць, што ў публічных месцах трэба разьмяшчаць дошкі, бюсты і карціны, якія расказваюць пра посьпехі Іосіфа Сталіна.
Як падае беларускае ўрадавае агенцтва БЕЛТА, Аляксандар Лукашэнка вечарам 20 ліпеня прыбыў з афіцыйным візытам ва Украіну. Самалёт Лукашэнкі прызямліўся ў міжнародным аэрапорце Барыспаль каля Кіева.
Першы раўнд перамоваў аб выхадзе Вялікабрытаніі з Эўразьвязу не прынёс прагрэсу. Бакі не змаглі дасягнуць кампрамісу ў пытаньнях правоў грамадзян ЭЗ пасьля Брэксыту.
Дэпутаты польскага Сэйму прагаласавалі за закон аб рэформе Вярхоўнага суду, які стаў прычынай рознагалосьсяў з кіраўніцтвам Эўразьвязу.
Адзін зь фігурантаў справы «аб рыхтаваньні масавых беспарадкаў» Сяргей Кулініч накіраваў скаргу ў Генэральную пракуратуру, патрабуючы праверыць факты жорсткага і бесчалавечнага абыходжаньня з боку супрацоўнікаў КДБ.
Законапраект аб увядзеньні зьмяшанай выбарчай сыстэмы быў падтрыманы 74 дэпутатамі 101-мандатнага парлямэнту Рэспублікі Малдова.
Сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Ўкраіны Аляксандра Лукашэнкі і Пятра Парашэнкі адбудзецца заўтра, 21 ліпеня.
20 ліпеня пачынаецца візыт Аляксандра Лукашэнкі ва Ўкраіну, мяркуюцца яго перамовы з Пятром Парашэнкам. Папярэдняя сустрэча двух кіраўнікоў дзяржаваў адбылася ў красавіку сёлета з нагоды гадавіны Чарнобыльскай катастрофы, сустрэча пачалася ў Чарнобылі, завяршылася на Гомельшчыне.
Для Эўразьвязу ў пытаньні будаўніцтва беларускай АЭС самае важнае — аспэкт бясьпекі, заявіў кіраўнік дэлегацыі Эўрапарлямэнту Богдан Здраеўскі ў інтэрвію БелаПАН і Tut.by па выніках двухдзённага візыту ў Менск.
Бакінскі суд у Азэрбайджане прысудзіў грамадзяніну Расеі і Ізраілю Аляксандру Лапшыну тры гады пазбаўленьня волі.
Апоўдні 20 ліпеня на Паўночных могілках у Менску сябры і знаёмыя Паўла Шарамета, а таксама ягоныя калегі, грамадзкія і палітычныя дзеячы ладзяць супольнае ўшанаваньне памяці забітага журналіста. Свабода вядзе жывую трансьляцыю.
Вялікая Брытанія нагадала Эўразьвязу пра сваё права вярнуць радыеактыўныя адыходы ў краіны паходжаньня пасьля свайго выхаду з гэтага блёку.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп сказаў, што яму не патрэбна была дапамога Расеі для атрыманьня кампрамату на яго суперніцу Гілары Клінтан.
Сёньня адбудзецца ўжо другая сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Ўкраіны Аляксандра Лукашэнкі і Пятра Парашэнкі. Візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Кіеў будзе суправаджацца вялікім форумам дзелавых колаў абедзьвюх краінаў.
Выдаткі Расеі на ваенную апэрацыю ў Сырыі, распачатую ў верасьні 2015 году, могуць складаць ад 108 да 140 мільярдаў расейскіх рублёў. Пра гэта сёньня пішуць «Ведомости» са спасылкай на падлікі партыі «Яблоко».
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп згортвае сакрэтную праграму ўзбраеньня сырыйскай апазыцыі, што вядзе барацьбу з рэжымам Башара Асада, піша Washington Post са спасылкай на неназваных афіцыйных асобаў.
На мінулым тыдні сэнатару Джону Маккейну выдалілі злаякасную пухліну галаўнога мозгу, паведамілі ўвечары ў сераду лекары.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 20–21 ліпеня наведае з афіцыйным візытам Украіну. Ён правядзе перамовы з сваім украінскім калегам Пятром Парашэнкам — у фармаце «сам-насам» і ў пашыраным складзе.
Паводле міністра замежных справаў Нямеччыны Зыгмара Габрыеля, «нерэалістычна» разьлічваць, што Менскія пагадненьні адносна вырашэньня канфлікту ва Ўкраіне могуць быць выкананыя «на 100 адсоткаў».
«Калі мы чытаем нейкі падручнік па гісторыі, то бачым аповеды пра тых, хто меў пасады, хто аддаваў загады... А пра салдат ніхто не згадвае».
ЗША па-ранейшаму лічаць Іран галоўным спонсарам тэрарызму ў сьвеце.
19 ліпепня дэлегацыя Эўрапарлямэнту завершыла візыт у Беларусь.
Пастаянны прадстаўнік Расеі пры АБСЭ Аляксандр Лукашэвіч заявіў, што ініцыятыва аб стварэньні Маларосіі «не стыкуецца з абавязаньнямі боку» ў рамках Менскіх дамоваў.
Загрузіць яшчэ