Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Польшчы ўхваліў папраўкі аб зносе помнікаў савецкай эпохі


Дэмантаж помніка генэралу Івану Чарняхоўскаму
Дэмантаж помніка генэралу Івану Чарняхоўскаму

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда ўхваліў у панядзелак папраўкі ў закон аб забароне прапаганды камунізму або іншага таталітарнага ладу ў назвах будынкаў і аб’ектаў. Гэты закон прадугледжвае знос помнікаў савецкай эпохі, у тым ліку Чырвонай арміі. Аб гэтым паведамляецца на сайце польскага прэзыдэнта.

Сэйм Польшчы прыняў папраўкі ў закон 22 чэрвеня.

У абноўленым законе гаворыцца, што помнікі «ня могуць аддаваць даніну памяці асобам, арганізацыям, падзеям або датам, якія сымбалізуюць камунізм або іншы таталітарны лад». Да іх не адносяцца помнікі, разьмешчаныя на могілках або на тэрыторыі іншых пахаваньняў, аб’екты, якія ня выстаўлены на ўсеагульны агляд або будуць дэманстравацца ў навуковых мэтах, у якасьці твораў мастацтва, а таксама манумэнты, унесеныя ў рэестар помнікаў архітэктуры.

Збудаванні, якія не адносяцца да гэтых катэгорый, польскія заканадаўцы прапаноўваюць дэмантаваць на працягу 12 месяцаў пасьля ўступленьня паправак у сілу. На тэрыторыі Польшчы, паводле розных ацэнак, знаходзіцца 469 такіх аб’ектаў, з іх 250 прысьвечаны Чырвонай арміі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG