Расейскі «Россельхознадзор» увёў абмежаванні на пастаўкі мясной прадукцыі з некалькіх беларускіх прадпрыемстваў, у тым ліку з цэху «Александрыйскае», які знаходзіцца ў Шклоўскім раёне.
Шмат гадоў Беларусь была першай у сьпісе краін, якія маюць самы вялікі доўг перад Расеяй. Цяпер Беларусь займае ў ім другі радок.
Расьсьледавалі крымінальную справу на службовых асобаў «Белшыны», яе дачок і «іншых асобаў».
Квіткі на люты і сакавік ужо прадаюцца на сайце авіякампаніі Arkia.
Урад Беларусі зацьвердзіў парадак прымяненьня навігацыйных плёмбаў, электронных прыладаў, якія дазваляюць у рэжыме рэальнага часу адсочваць рух транспарту і фіксаваць ускрыцьцё грузавых адсекаў.
Пасьля Палаты прадстаўнікоў бюджэт мае ўхваліць Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу.
3 сьнежня прадстаўнікі Эўрапейскай рады і Эўрапейскага парлямэнту папярэдне дамовіліся аб поўным спыненьні імпарту расейскага прыроднага газу да 2027 году.
Да эўрапейскага фонду абароны ўпершыню далучылася краіна з-за межаў Эўразьвязу.
Пастаўкі ў Расею таксама скараціліся, але тое падзеньне нельга параўнаць з падзеньнем экспарту з Латвіяй.
У плянах — «набыць ад трох да пяці самалётаў да летняга сэзону.
Пачынаючы з жніўня гэтага году раённыя выканаўчыя камітэты Пінску, Лунінца і Менску, а таксама вайсковы камісарыят Горадні пачалі набываць партатыўныя прылады для выяўленьня дронаў. Такія ж самыя дэтэктары выкарыстоўваюць расейскія вайскоўцы на вайне ва Ўкраіне.
Эўрапейскі Зьвяз падрыхтаваў шэраг новых санкцыяў супраць Беларусі, каб закрыць шчыліны ў санкцыях, празь якія Менск дапамагае Расеі ў вайне супраць Украіны. Пра гэта Свабода даведалася ад інфармаваных крыніц у Брусэлі.
Нацыянальны банк Польшчы выдаў справаздачу аб эканамічным становішчы мігрантаў зь Беларусі ў 2025 годзе. Разглядаюцца людзі, якія пераехалі ў краіну за апошнія гады.
Гэта яблычны воцат, ласункі, кансэрвы з гародніны і адзін від малочнай прадукцыі.
Што пра стан беларускай эканомікі кажа прыняты днямі праект бюджэту на 2026 год і чаму можна меркаваць, што Аляксандар Лукашэнка не рыхтуе Беларусь да вайны? На гэтыя пытаньні ў інтэрвію «Свабодзе» адказвае старшы навуковы супрацоўнік дасьледчага цэнтру BEROC эканаміст Зьміцер Крук.
Падчас паліўнага крызісу ў Расеі і атак на расейскія нафтаперапрацоўчыя заводы (НПЗ) Беларусь павялічыла пастаўкі бэнзіну ў гэтую краіну.
Белстат апублікаваў новыя зьвесткі аб вонкавым гандлі. Адмоўнае гандлёвае сальда працягвае расьці.
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу на пасяджэньні 24 лістапада прыняла ў першым чытаньні законапраект аб рэспубліканскім бюджэце на 2026 год.
На прадпрыемстве «Гродна Азот» пачалі працы для запуску цэху «Аміяк-4», які шмат разоў спыняўся праз аварыйныя сытуацыі і ўрэшце быў закрыты сёлета ў жніўні на «плянавы рамонт і мадэрнізацыю».
Пасьля адкрыцьця мяжы 20 лістапада літоўскія фуры па-ранейшаму застаюцца на беларускім баку. Рэспубліка Беларусь не выпускае грузавікі і чакае перамоваў. Свабода распытала перавозьнікаў пра сытуацыю на мяжы.
Тэлеграм-канал беларускай Асацыяцыі інтэрмадальных перавозак і лягістыкі паведаміў, што літоўскія фуры выправіліся зь месцаў стаянак у Беларусі ў Літву.
Ці магчымае паўтарэньне пратэстаў «дармаедаў» як у 2017 годзе? Пра гэта ў выніковым «ПіКу Свабоды» пагаварылі з былым палітвязьнем і блогерам Мікалаем Дзядком.
Ці новы раўнд барацьбы з так званымі «дармаедамі» прынясе ўладам эканамічныя дывідэнды? Пра гэта ў выніковым «ПіКу Свабоды» пагаварылі з прадстаўніцай Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў эканамічных пытаньнях Алісай Рыжычэнкай.
Што рэалізацыя мірнага пляну ЗША азначала б для Беларусі? Чаго дамагаюцца крытыкі Ціханоўскай? Хто выйграе ад адкрыцьця межаў? Што прынясе бюджэту новы раўнд барацьбы з «дармаедамі»? У чым галоўная інтрыга «Прадмовы» у Варшаве?
Міністэрства ўнутраных справаў распрацавала законапраект, які прадугледжвае адміністрацыйную адказнасьць за «невыкананьне абавязкаў у працаўладкаваньні і лячэньні алькагалізму» для асобаў на «прафіляктычным уліку».
Беларусы працягваюць абмяркоўваць «дармаедзкія рахункі» за кастрычнік. Сумы камунальнай платы ў іх значна большыя, чым раней. Чыноўнікі з жыльлёва-камунальнай сфэры абгрунтоўваюць гэтую зьмену «новым справядлівым падыходам».
Базавая велічыня — адзінка, якой вымяраюць штрафы, спагнаньні, іншыя выплаты ў краіне.
Канцэрн «Беллеспаперапрам» прапанаваў на грамадзкае абмеркаваньне праект пастановы ўраду аб уводзе на паўгоду ліцэнзаваньня шэрагу імпартаваных тавараў з драўніны.
Лукашэнка чарговы раз заявіў пра намер пабудаваць у Беларусі яшчэ адну атамную станцыю. Нібыта электраэнэргія зь яе можа спатрэбіцца «паўднёваму захаду Расеі». Разьбіраемся, чым дапамагла беларусам АЭС і ці можа быць эканамічны вынік ад яшчэ адной.
Тарас Мурог раней быў першым намесьнікам генэральнага дырэктара МТЗ.
У Беларусі застаюцца заблякаванымі больш за 1000 літоўскіх фураў, ад якіх патрабуюць па 120 эўра платы за паркоўку ў дзень.
У Беларусі сілавікам дазволілі замарожваць на дзесяць дзён банкаўскія рахункі беларусаў, калі тых западозраць у сувязі з абарачэньнем наркотыкаў. Юрыст і былы праваахоўнік пракамэнтавалі, навошта ўладам мог спатрэбіцца гэты ўказ.
У Беларусі колькасьць наяўных грошай пачала расьці з 2022 году, калі за падтрыманьне расейскай агрэсіі супраць Беларусі пачалі ўводзіць міжнародныя эканамічныя санкцыі і магчымасьці замежнага гандлю для Беларусі звузіліся.
Ці апраўданы рост цэнаў на камунальныя паслугі? Чаму ў Беларусі падае прамысловая вытворчасьць?
У Беларусі зьмянілі парадак разьліку за жыльлёва-камунальныя паслугі (ЖКГ) для «не занятых у эканоміцы» людзей, якіх у прапагандзе называюць «дармаедамі».
Як паведамляе Белстат, аб’ём прамысловай вытворчасьці за студзень-кастрычнік 2025 года склаў 98,7% да такога ж пэрыяду мінулага году.
Пасьля адкрыцьця польскіх памежных пераходаў з Беларусьсю перавозьнікі Літвы ня здолеюць канкураваць з польскімі калегамі, кажа ў інтэрвію Свабодзе кіраўнік лягістычнай кампаніі Kelruva і чалец Асацыяцыі перавозьнікаў Літвы LINAVA Віталь Гігевіч.
У ноч на 17 лістапада ўлады Польшчы зноў адкрылі два памежныя пераходы зь Беларусьсю – Кузьніцу і Баброўнікі. Ці можна казаць, што для беларусаў адкрыліся новыя магчымасьці падарожнічаць? І ці варта чакаць нармалізацыі адносінаў паміж Беларусьсю і Польшчай?
Ці Лукашэнка адмяняе «бясплатную мэдыцыну»? Гэтыя ў выніковым «ПіКу Свабоды» абмеркавалі з палітыкам Аляксандрам Фрыдманам і эканамісткай Алісай Рыжычэнка.
Старшыня Дзяржаўнага камітэту стандартызацыі Беларусі Алена Маргунова заявіла, што штучны інтэлект неўзабаве будуць выкарыстоўваць пры сэртыфікацыі прадукцыі і паслуг.
Спад грузаперавозак сьведчыць аб эканамічных цяжкасьцях у краіне.
Пастаўкі газу з Грэцыі ва Ўкраіну пачнуцца ў студзені, заявіў украінскі прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі падчас прэс-канфэрэнцыі з грэцкім прэм’ер-міністрам Кірыякасам Міцатакісам.
На Беларускай АЭС на момант пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Ўкраіны працавала прыблізна 30 спэцыялістаў з Запароскай АЭС. Цяпер яны атрымліваюць беларускае грамадзянства або вяртаюцца на захопленую Расея атамную станцыю ў Энэргадар як супрацоўнікі карпарацыі «Расатам».
Два памежныя пераходы з Беларусьсю — Кузьніца Беластоцкая-Брузгі і Баброўнікі-Бераставіца — зноў адкрыюцца ў панядзелак, 17 лістапада, гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы.
Польшча мае намер адкрыць два памежныя пераходы зь Беларусьсю на наступным тыдні. Алег Тарасаў, адзін з кіраўнікоў Літоўскай нацыянальнай асацыяцыі аўтамабільных перавозчыкаў Linava кажа, што гэта можа разбурыць літоўскі транспартны бізнэс.
На БелАЭС хочуць пабудаваць дадатковы, трэці блёк. Пра такое рашэньне паведаміў віцэ-прэм’ер Віктар Каранкевіч, перадае БелТА.
Кіраўнік праекту «Кошт ураду» Уладзімер Кавалкін называе галоўную прычыну таго, чаму ўлады зноў актывізавалі барацьбу з «дармаедамі» і тлумачыць, чаму гэтая барацьба ня мае эканамічных посьпехаў і не прынясе істотных грошай у бюджэт.
Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы прапануе адкрыць два цяпер закрытыя аўтамабільныя памежныя пераходы з Беларуссю 17 лістапада — гэта «Баброўнікі–Бераставіца» і «Кузьня Беластоцкая–Брузгі».
Кампанія-рэзыдэнт Парку высокіх тэхналёгій «ЕРПБел», якая зьяўляецца апэратарам крыптабіржы Bynex, папоўніла беларускую частку санкцыйнага сьпісу, якім займаецца Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы.
На тле чарговага вострага палітычнага крызісу паміж Беларусьсю і Літвой, вынікам якога стала поўнае закрыцьцё літоўска-беларускай мяжы, Свабода параўнала дзьве краіны паводле сацыяльна-эканамічных паказьнікаў. Спойлер: Літва істотна пераўзыходзіць Беларусь.
Загрузіць яшчэ