Праграмы беларускага «Альфа-банку» зьніклі і з Google Play

«Альфа-банк» у Менску, архіўнае фота ©Shutterstock
«Альфа-банк» у Менску, архіўнае фота ©Shutterstock

Раней, у сьнежні, аплікацыі «Альфа-банку» праз санкцыі выдаліла з AppStore кампанія Apple.

Цяпер кліенты банку могуць загрузіць «Альфа Бизнес Мобайл 2.0» і INSNC наўпрост з сайту банку або скарыстацца запушчанай у 2022 годзе расейскай крамай мабільных праграмаў, паведаміў «Альфа-банк».

2 сьнежня набылі моц санкцыі Эўразьвязу супраць трох беларускіх банкаў: «Альфа», «Сбер» і «ВТБ». Яшчэ раней пад санкцыі трапілі «БелВЭБ» і «Белгазпрамбанк».

​
XS
SM
MD
LG