Губэрнатар Краснадарскага краю Веньямін Кандрацьеў паведаміў аб інтэнсіўнай атацы ў ноч на 20 красавіка горада Туапсэ. Ва Ўкраіне 20 чалавек атрымалі раненьні ў выніку расейскіх абстрэлаў.
У ноч на 19 красавіка ўкраінскае войска нанесла ўдар ракетамі і дронамі па Растоўскай вобласьці, паведаміў кіраўнік гэтага расейскага рэгіёну Юрый Слюсар. Паводле яго, у Таганрогу тры чалавекі атрымалі раненьні.
У Службе бясьпекі Ўкраіны (СБУ) паведамілі аб пацэльваньні адразу па трох вайсковых расейскіх караблях у Чорным моры, пацярпелі, у тым ліку, два вялікія дэсантныя караблі — «Ямал» і «Азов».
Сяргей Бяскрэстнаў, дарадца міністра абароны Ўкраіны, заявіў, што ў расейскіх дронах выяўляюць sim-карты расейскага апэратара «Тэле2», роўмінг для якіх заблякавалі ва Ўкраіне, але іх сувязь для палёту ва ўкраінскім кірунку могуць забясьпечваць мабільныя апэратары Беларусі, Польшчы і Румыніі.
У акупаваным Расеяй Крыме працягваецца сыстэмная палітыка скарачэньня рэсурсаў для выкарыстаньня крымскататарскай мовы.
«Паводле зьвестак разьведкі, у памежжы Беларусі адбываецца разбудова дарог да тэрыторыі Ўкраіны і наладжваньне артылерыйскіх пазыцыяў», — напісаў у сваім тэлеграм-канале прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі пасьля дакладу галоўнагакамандуючага ўкраінскім войскам Аляксандра Сырскага.
На баку Расеі таксама ваююць і грамадзяне Беларусі.
У Галоўным упраўленьні выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны паведамілі аб пацэльваньні па нафтаперапрацоўчым заводзе ў Туапсэ, што ў Краснадарскім краі. Расейскія ўлады паведамілі пра ахвяры.
Колькасьць загінулых у выніку расейскага начнога нападу ва Украіне вырасла да 20. Аб яшчэ трох ахвярах паведаміў кіраўнік Днепрапятроўскай ваеннай адміністрацыі Аляксандр Ганжа.
Саркафаг на Чарнобыльскай АЭС можа абваліцца, папярэджвае ўкраінскае аддзяленьне Greenpeace. Экспэрты апублікавалі даклад напярэдадні 40-х угодкаў аварыі.
Чарговая начная паветраная атака расейцаў на Ўкраіну прынесла шмат ахвяраў: 17 загінулі, 121 чалавек атрымалі раненьні.
У Галоўным упраўленьні выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны паведамілі, што беларускае прадпрыемства «Швабе», якое пазыцыянуе сябе як вытворцу геадэзічнага і мэдычнага абсталяваньня і ўваходзіць у склад расейскай карпарацыі «Ростех», пастаўляе ў Расею прылады начнога бачаньня, прыцэлы і біноклі.
Расейскія войскі не спыняюць удары па Ўкраіне.
У Галоўным упраўленьні выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны паведамілі, што беларускія добраахвотнікі з падразьдзелу «1514» атрымалі баявыя ўзнагароды і новыя вайсковыя званьні.
У Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны паведамілі аб двух параненых у выніку камбінаванага ўдару расейскіх войскаў па Харкаўскай вобласьці.
Вэтэранка вайны ва Ўкраіне, мэдык Анастасія «Север» Махамет прызначаная намесьніцай прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў сацыяльнай палітыцы. У «ПіКу Свабоды» яна расказала пра задачы працы зь беларускімі добраахвотнікамі, пра візыт Ціханоўскай у Кіеў і стаўленьне ўкраінцаў да беларусаў.
З Украіны паведамілі пра 6 загінулых, з Расеі — пра аднаго.
Абмен адбыўся церазь беларуска-ўкраінскую мяжу.
Сілы абароны Украіны ў ноч на 10 красавіка ўдарылі па дзьвюх буравых плятформах на шэльфе Касьпійскае мора. Пра гэта паведаміў Генэральны штаб Узброеных сіл Украіны.
Украінскі бок вярнуў у Расею целы 41 расейскага вайскоўца.
Чатыры чалавекі загінулі, яшчэ 16 — атрымалі раненьні ў выніку ўдару расейскага дрона па маршрутным аўтобусе ў Нікапалі раніцай 7 красавіка. Яшчэ 5 чалавек атрымалі раненьні ад другога за дзень удару па маршрутцы на Нікапальшчыне.
Таксама ў выніку начной расейскай атакі пяць чалавек параненыя.
Губэрнатар Мурманскай вобласьці Расеі Андрэй Чыбіс паведаміў, што сярод загінулых у выніку крушэньня ваенна-транспартнага самалёта Ан-26 у анэксаваным Крыме быў камандуючы 45-й арміяй Вайскова-паветраных сілаў і супрацьпаветранай абароны Паўночнага флёту Расеі Аляксандар Атрошчанка.
У Адэсе колькасьць ахвяр расейскага ўдару павялічылася да 18 чалавек, зь якіх трое загінулі, паведаміў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Алег Кіпер.
У Чарнігаўскай вобласьці Ўкраіны праз расейскі ўдар пашкоджаны важны энэргааб'ект, паведамляе «Чернігівобленерго».
Генэральны штаб Узброеных сіл Украіны паведаміў, што ў ноч на 5 красавіка пацярпелі нафтаперапрацоўчы завод у расейскім горадзе Кстова, інфраструктура порту Прыморск і склад авіяцыйнай тэхнікі ў акупаваным Крыме.
У выніку ранішняй атакі расейскіх войскаў на ўкраінскі горад Нікапаль колькасьць пацярпелых павялічылася да 25 чалавек. Пра гэта паведаміў кіраўнік Днепрапятроўскай абласной ваеннай адміністрацыі Аляксандр Ганжа.
На Гомельшчыне дзьве ночы запар мясцовыя жыхары сталі сьведкамі надзвычайных інцыдэнтаў, зьвязаных з вайной Расеі супраць Украіны, паведамляе тэлеграм-канал «Флагшток — Гомельшчына».
У ноч на суботу 4 красавіка расейскія дроны атакавалі Сумы — трапілі ў 16-павярховы дом і прыватны жылы сэктар. Як паведаміў выконваючы абавязкі мэра горада Арцём Кабзар, пацярпелі 13 чалавек, сярод іх 15-гадовы падлетак.
Прэзыдэнт Украіны адзначыў посьпехі ўкраінскіх абаронцаў на фронце у вызвольнай вайне супраць Расеі.
Гэтым разам пацярпеў крушэньне расейскі зьнішчальнік Су-30.
Расейскія ўлады не называюць маштабаў наступстваў украінскага ўдару па нафтаперапрацоўчым заводзе.
Сярод загінулых у выніку крушэньня ваенна-транспартнага самалёта Ан-26 у анэксаваным Крыме мог быць генэрал-лейтэнант Аляксандр Атрошчанка, паведамляе Расейская служба Бі-бі-сі са спасылкай на крыніцу ў Паўночным флоце і жыхарку Севераморска, якая страціла ў авіякатастрофе сваяка.
У двух расейскіх партах на Балтыйскім моры ў Ленінградзкай вобласьці — Прыморску і Усьць-Лузе — засталіся адзінкавыя асяродкі пажараў пасьля шматдзённых удараў Украіны з 23 сакавіка.
Грамадзянін Беларусі Юры Васілевіч Малішчыцкі здаўся ва ўкраінскі палон на сумскім кірунку баявых дзеяньняў.
Расея праз пасярэднікаў на перамовах патрабуе ад Украіны пакінуць Данбас цягам двух месяцаў, заявіў прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Напады Ўкраіны на Расею — гэта ўдары ў адказ, заявіў прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі падчас размовы з журналістамі 30 сакавіка.
Украінскія вайскоўцы ўпершыню атакавалі расейскі порт Усьць-Луга ў студзені 2024 году. Вынікам удару бесьпілётнікаў сталі пажар на адным з тэрміналаў і моцна пашкоджанае газасховішча.
Украінская армія працягвае вызваляць сваю тэрыторыю, паведаміў у канцы сакавіка галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны (УСУ) Аляксандар Сырскі.
Беларускі вайскова-прамысловы сэктар пасьля спаду ў 2020–2021 гадах істотна актывізаваўся на тле вайны ва Ўкраіне. Аднак ужо да канца 2024-га ў галіне пачалі назапашвацца праблемы — ад фінансавых цяжкасьцяў да складанасьцяў з разьлікамі і санкцыйнага ціску.
З Канстанцінаўкі, якую ўжо некалькі месяцаў спрабуюць акупаваць расейскія войскі, мясцовым жыхарам практычна няма як эвакуавацца.
У ноч на 28 сакавіка расейскія войскі атакавалі Ўкраіну 273 ударнымі дронамі з чатырох кірункаў, 250 зь іх удалося зьбіць сродкамі супрацьпаветранай абароны.
Улады Ленінградзкай вобласьці заявілі, што за апошнія содні над рэгіёнам зьбілі 36 дронаў.
Шэраг чыньнікаў, у першую чаргу атакі ўкраінскіх бесьпілётнікаў, пазбавілі краіну-агрэсар амаль паловы магчымасьцяў экспарту нафтапрадуктаў. Знаўцы разабраліся, што гэта значыць для Крамля і яго эканамічнай палітыкі.
24 сакавіка ў адной зь вёсак на поўдзень ад Лоева, каля мяжы з Украінай, расейскі дрон упаў на гарод, але не ўзарваўся.
Украінская служба Радыё Свабода апублікавала расьсьледаваньне, заснаванае на вялікім масіве раней не публікаваных радыёперахопаў расейскіх войскаў падчас баёў за Кіеў у сакавіку 2022 году. Запісы атрымалі дзякуючы Галоўнаму ўпраўленьню выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны.
Пра гэта сьведчаць праекты Frontelligence Insight і «Ідзіце лесам».
Паводле зьвестак OSINT-праекту Black Bird Group, люты 2026 году стаў першым месяцам зь лістапада 2023 году, калі расейская армія страціла больш тэрыторыяў, чым захапіла.
Як мінімум 40 працэнтаў магутнасьцяў Расеі ў экспарце нафты былі выведзеныя з ладу ў выніку атак украінскіх дронаў, захопу танкераў і прыпыненьня работы нафтаправоду «Дружба».
Загрузіць яшчэ