Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У порце Усьць-Луга, празь які Беларусь экспартуе сваю прадукцыю, пасьля атак Украіны застаюцца асяродкі пажараў

Наступствы ўкраінскага ўдару па порце Усьць-Луга 27 сакавіка 2026 году
Наступствы ўкраінскага ўдару па порце Усьць-Луга 27 сакавіка 2026 году

У двух расейскіх партах на Балтыйскім моры ў Ленінградзкай вобласьці — Прыморску і Усьць-Лузе — засталіся адзінкавыя асяродкі пажараў пасьля шматдзённых удараў Украіны з 23 сакавіка.

Згодна з новымі спадарожнікавымі фота, якія апублікавала Расейская служба Радыё Свабода, у Прыморску згарэлі сама меней 7 рэзэрвуараў для нафты, а ў Усьць-Лузе пакуль цяжка вызначыць нанесеную шкоду, бо ў кадры воблака.

Пасьля ўводу санкцыяў супраць Беларусі порт Усьць-Луга за 5 з паловай гадоў стаў для грузаў зь Беларусі адным з асноўных, ключавым вузлом для пераарыентацыі беларускага экспарту. Паведамлялі, што ў канцы 2025 году пастаўкі беларускіх нафтапрадуктаў праз гэты порт вырасьлі ў некалькі разоў.

Беларускі бок ня раз заяўляў аб жаданьні пабудаваць там спэцыялізаваны беларускі тэрмінал і ўвайсьці ў стывідорныя актывы Усьць-Лугі для забесьпячэньня доўгатэрміновай лягістыкі.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG