Вялікабрытанія распрацоўвае новую вэрсію шырокамаштабнага пляна на выпадак вайны, які павінен ахапіць ня толькі армію, але і ўсю дзяржаву — ад адміністрацыі і спэцслужбаў да прамысловасьці і грамадзян. Пра падрыхтоўку паведаміў кіраўнік узброеных сіл, маршал авіяцыі сэр Рычард Найтан.