Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра нас

Місія Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа (РС / РСЭ) – спрыяць пашырэньню дэмакратычных каштоўнасьцяў і інстытутаў, а таксама абароне правоў чалавека шляхам асьвятленьня навін у краінах, дзе свабодная прэса забароненая ўладамі або яшчэ недастаткова разьвітая. Журналісты РС / РСЭ даюць многім людзям тое, што ім недаступна ў сваіх краінах (або ў мясцовых сродках інфармацыі): навіны без цэнзуры і адкрытую дыскусію. РС / РСЭ імкнецца адпавядаць найвышэйшым стандартам аб'ектыўнай журналістыкі і асвятляць факты, не паддаючыся на ціск або спробы ўплыву.

Ад Цэнтральнай Эўропы да Ціхага акіяну, ад Балтыкі да Чорнага мора, ад Расеі да Цэнтральнай Азіі і Пэрсыдзкай затокі, народы вядуць змаганьне супраць аўтакратычных уладаў, парушэньняў правоў чалавека, цэнтралізаванай эканомікі, этнічнай і рэлігійнай варажнечы, рэгіянальных канфліктаў і кантролю над сродкамі масавай інфармацыі.

Стабільнасьць ва ўсім гэтым рэгіёне – заснаваная на прынцыпах дэмакратыі і свабоднага рынку – мае ключавое значэньня для міру ва ўсім сьвеце. Грунтуючыся на перакананьні, што першая неабходная ўмова дэмакратыі – гэта добра інфармаванае грамадзтва, і маючы за сабой паўстагодзьдзя традыцыі альтэрнатыўнага вяшчаньня на згаданы рэгіён:

1. РС перадае аб'ектыўныя навіны, аналітыку і дыскусіі на мясцовыя і рэгіянальныя тэмы, важныя для посьпеху дэмакратычных і рынкавых пераўтварэньняў.

2. РС умацоўвае грамадзянскую супольнасьць, пашыраючы дэмакратычныя каштоўнасьці.

3. РС змагаецца супраць этнічнай і рэлігійнай нецярпімасьці і пашырае ўзаемаразуменьне паміж народамі.

4. РС падае прыклад мясцовым сродкам масавай інфармацыі, дапамагае ў падрыхтоўцы журналістаў для павышэньня іх прафэсіяналізму і незалежнасьці і разьвівае партнэрскія сувязі зь мясцовымі інфармацыйнымі арганізацыямі.

5. РС спрыяе разьвіцьцю цясьнейшых сувязяў паміж краінамі рэгіёну і краінамі з глыбокімі дэмакратычнымі традыцыямі.

РСЭ/РС фінансуецца як прыватная арганізацыя з гранту Кангрэсу ЗША праз Агенцтва ЗША для глябальных мэдыяў (USAGM).

XS
SM
MD
LG