Як сказана ў паведамленьні ізраільскай выведкі, перад гэтым яго кандыдатуру зацьвердзіла Камісія прызначэньняў на навйвышэйшыя пасады Ізраілю пад старшынствам судзьдзі Ашэра Груніса.
Раман Гофман пачне сваю пяцігадовую кадэнцыю 2 чэрвеня 2026 году.
Да гэтага прызначэньня ўраджэнец Мазыра працаваў вайсковым сакратаром кіраўніка ўраду Ізраілю. Вайсковы сакратар кансультуе прэм’ер-міністра Ізраілю ў пытаньнях бясьпекі і абароны.
Хто такі Раман Гофман?
Раман Гофман — ураджэнец беларускага Мазыра, прыехаў у Ізраіль у 1990 годзе ў 14-гадовым узросьце. Сямʼя пасялілася ў Ашдодзе. У 1995 годзе быў прызваны на службу ў бранятанкавыя войскі арміі абароны Ізраілю. Пасьля тэрміновай службы пастанавіў працягваць вайсковую карʼеру. Браў удзел у некалькіх антытэрарыстычных апэрацыях. Ён стаў першым прадстаўніком хвалі масавай рэпатрыяцыі габрэяў з былога СССР, які дасягнуў званьня брыгаднага генэрала і атрымаў дывізію пад сваё камандаваньне.
27 кастрычніка 2022 году Гофман уступіў на пасаду камандзіра Нацыянальнага цэнтру вучэньняў сухапутных войскаў. У кастрычніку 2023 году падчас уварваньня баевікоў ХАМАС на тэрыторыю Ізраілю Гофман атрымаў цяжкае раненьне і перанёс некалькі апэрацыяў.
Раман Гофман жанаты, у яго тры дачкі.
Форум