Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі арыштавалі былога карэспандэнта Радыё Свабода

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Расейскаму журналісту інкрымінуюць дзяржаўную здраду на карысьць Украіны.

Расейскія агенцтвы p спасылкай на ФСБ распаўсюдзілі паведамленьне аб затрыманьні і арышце ў горадзе Чыта на ўсходзе краіны былога няштатнага карэспандэнта Радыё Свабода. Яго падазраюць у дзяржаўнай здрадзе.

У Цэнтры грамадзкіх сувязяў ФСБ Расеі заявілі «аб спыненьні ў Забайкальскім краі супрацьпраўнай дзейнасьці грамадзяніна Расеі 1960 года нараджэньня, які мае дачыненьне да зьдзяйсьненьня дзяржаўнай здрады».

ФСБ пры гэтым заявіла, што жыхар Чыты раней быў няштатным карэспандэнтам Радыё Свабода.

Яму ставяць у віну супрацоўніцтва з Службай бясьпекі Ўкраіны, якой ён нібыта «ў мэтах аказаньня дапамогі ўкраінскаму боку» перадаў праз мэсэнджар Telegram зьвесткі пра аб’екты, на якія пасьля былі зьдзейсьнены «кампутарныя атакі».

У яго правялі ператрус, сканфіскавалі тэхніку і сродкі сувязі.

Імя арыштаванага не падаецца. Але, паводле мясцовых СМІ, пад апісаньне затрыманага падыходзіць забайкальскі журналіст Аляксандар Андрэеў, піша Расейская служба Радыё Свабода.

Няштатны карэспандэнт Аляксандар Андрэеў супрацоўнічаў з расейскай службай Радыё Свабода ў першай палове 2010-х гадоў. Ён, у прыватнасьці, рыхтаваў сюжэты для праграмы «Карэспандэнцкая гадзіна».

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG