Як паведаміла прэсавая служба, Лукашэнка «выказаў надзею, што моцны голас Вугоршчыны на міжнароднай арэне будзе і далей гучаць у дух прагматызму, імкненьня на падтрымку ўсеагульнай бясьпекі, павагі да ўсіх народаў».
«Упэўнены, традыцыі сяброўства і ўзаемавыгаднай супрацы, якія склаліся за шматлікія гады паміж Менска і Будапэштам, павінны прадоўжыцца», — адзначыў Лукашэнка.
Сьвятлана Ціханоўская павіншавала Пэтэра Мадзяра з перамогай увечары 12 красавіка. «З нецярпеньнем чакаю супольнай працы па ўмацаваньні свабоднай, мірнай і адзінай Эўропы, пабудаванай на дэмакратыі, вяршэнстве права і волі народа», — адзначыла яна.
У часе прэм’ерства Віктара Орбана, Вугоршчына заставалася адзінай дзяржавай Эўразьвязу, якая падтрымлівала публічныя кантакты з афіцыйным Менскам і Крамлём.
Як сябра ЭЗ Вугоршчына была вымушана далучыцца да санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі, але прадстаўнікі вугорскіх уладаў ня раз заяўлялі, што не падтрымліваюць іх увядзеньне.
У канцы верасьня 2023 году Лукашэнка прыняў верчыя лісты ад новай амбасадаркі Вугоршчыны ў Беларусі Зіты Ілоны Бенчык. Такім чынам, Вугоршчына — адна зь нямногіх краін ЭЗ, амбасадар якой уручыў граматы Лукашэнку пасьля падзеяў 2020 году.
Форум