Таксама рашэньнем мясцовых уладаў была ліквідаваная грэка-каталіцкая парафія ў Баранавічах. Раней не прайшла перарэгістрацыю і падала заяву на ліквідацыю парафія ў Івацэвічах, гаворыцца на старонцы Беларускай грэка-каталіцкай царквы ў Фэйсбуку.
Такім чынам у Берасьцейскай вобласьці не засталося ніводнай грэка-каталіцкай парафіі.
Пасьля ліквідацыі арганізацый грэка-католікі ня могуць арганізоўваць службы ў бізантыйскім абрадзе і зьбірацца самастойна на малітву ў сваіх храмах.
Адметна, што такія працэсы адбыліся пры новым Апостальскім нунцыі (дыпляматычным прадстаўніку) Ватыкана ў Беларусі арцыбіскупу Іньяцыё Чэффаліа, які сам грэка-католік, адзначае katolik.life.
Форум