Ліст перадаў старшыня Шклоўскага райвыканкама Сяргей Барташ. Ён быў напісаны ў тыя гады, калі Аляксандр Лукашэнка ўзначальваў саўгас «Гарадзец». «Вы пісалі аб тым, што ажыцьцявілі: захаваць вёскі і населеныя пункты, даць роўныя ўмовы гарадзкім і вясковым жыхарам... Мы ня ведаем, ці быў ён надрукаваны ў раённай газэце ці не. Але мы знайшлі яго ў архіве», — адзначыў Сяргей Барташ.
«Я прачытаю. Наўрад ці ён было апублікаваны. У нас былі складаныя адносіны з партыйнымі органамі», — сказаў з усьмешкай Лукашэнка.
За апошнія 30 гадоў, як падлічыла ў 2024 годзе выданьне «Зеркало», з мапы Беларусі зьнікла амаль 1700 населеных пунктаў. Многія пакуль яшчэ нібыта існуюць — але ўжо зусім без жыхароў. У сярэднім кожны са 118 раёнаў Беларусі канчаткова страціў ужо па 14 вёсак. У пэрыяд праўленьня Аляксандра Лукашэнкі зьнікаюць нават тыя населеныя пункты, якія змаглі аднавіцца пасьля зьнішчэньня нацыстамі ў гады Другой сусьветнай вайны.
За першае дзесяцігодзьдзе праўленьня Лукашэнкі, з 1994 па 2004 год, у краіне стала менш на 652 населеныя пункты — гэта значыць у сярэднім іх колькасьць памяншалася на 65 у год. У другім дзесяцігодзьдзі з карты краіны зьніклі ўжо 779 населеных пунктаў — то бок амаль па 78 у год. У трэцім дзесяцігодзьдзі праўленьня палітыка тэмпы зьнікненьня беларускіх вёсак прыкметна зьнізіліся — з 2014 па 2024 год у краіне стала менш на 263 населеныя пункты (зьнікалі па 23 вёскі ў год).
Іншымі словамі, адна вёска ў Беларусі зьнікае ў сярэднім кожны тыдзень знаходжаньня Лукашэнкі ва ўладзе.
Форум