Як вынікае зь інфармацыі Нацыянальнага праўнага інтэрнэт-парталу Беларусі, адпаведнае рашэньне ўхвалілі 4 лютага, а юрыдычную моц яно набыла 22 лютага 2026 году.
Згодна зь зьвесткамі Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі, з 2021 году лік населеных пунктаў зьменшыўся з 23 250 да 23 190 у 2025 годзе.
Дзяржаўнае прадпрыемства «Белгеадэзія», якое вядзе ўлік зямлі і адпаведна пералік населеных пунктаў, паведаміла, што на пачатак 2026 году ў краіне налічвалася ўжо 23 172 населеныя пункты, у тым ліку 115 гарадоў, 85 пасёлкаў гарадзкога тыпу і 22 972 вёскі. Такім чынам, толькі за апошні год лік населеных пунктаў скараціўся на 18 — з 23 190 у 2025 годзе да 23 172 на пачатак 2026 году.
Летась зьліквідавалі тры населеныя пункты ў Віцебскай і 6 — у Гомельскай вобласьці. Галоўнай прычынай гэтай зьявы ўлады называюць адсутнасьць сталага насельніцтва або страта населенымі пунктамі гаспадарчага і сацыяльнага значэньня.
За апошнія 9 гадоў найбольш зьліквідавалі населеных пунктаў у Віцебскай вобласьці, на другім месцы — Гомельская, трэцяе месца падзялілі Менская і Магілёўская вобласьці. У Берасьцейскай вобласьці летась зьнікла найменш населеных пунктаў.
Форум