Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна абстраляла НПЗ і порт у Расеі, а таксама склад авіятэхнікі ў акупаваным Крыме

Воблака агню і дыму пасьля ўдару ўкраінскіх войскаў па расейскім вайсковых аб'екце ўва акупаваным Крыме
Воблака агню і дыму пасьля ўдару ўкраінскіх войскаў па расейскім вайсковых аб'екце ўва акупаваным Крыме

Генэральны штаб Узброеных сіл Украіны паведаміў, што ў ноч на 5 красавіка пацярпелі нафтаперапрацоўчы завод у расейскім горадзе Кстова, інфраструктура порту Прыморск і склад авіяцыйнай тэхнікі ў акупаваным Крыме.

Паводле інфармацыі прэс-службы штабу УСУ, на якую спасылаецца ўкраінская служба Свабоды, пацярпела інфраструктура нафтаперапрацоўчага заводу «Лукойл-Ніжагароднафтааргсынтэз» (Кстова Ніжагародзкай вобласьці), на тэрыторыі прадпрыемства ўзьнік маштабны пажар.

Украінскі Генштаб адзначае, што «Лукойл-Ніжагароднафтааргсынтэз», які не ўпершыню зазнае нападу, займае стратэгічнае месца ў расейскай нафтаперапрацоўчай прамысловасьці, у прыватнасьці, забясьпечваючы палівам крытычна важную Маскоўскую вобласьць. Гэта каля 30% усяго спажываньня бэнзіну ў Расеі. Таксама нафта ідзе ў расейскае войска.

Маштаб шкоды ўдакладняецца.

Украінскія вайскоўцы таксама паведамілі пра пажар у выніку чарговага пашкоджаньня інфраструктуры порту Прыморск на Балтыйскім моры — гэта адзін з найбуйнейшых портаў Расеі, які ўдзельнічае ў перавозцы нафтапрадуктаў.

Генэральны штаб паведамляе пра пашкоджаньне складу для захоўваньня авіяцыйнай тэхнікі ў Саках на тэрыторыі акупаванага Крыму.

У Расеі ўлады прызналі, што адзін з участкаў нафтаводу ў раёне порту Прыморск пашкоджаны абломкамі, а таксама пашкоджаныя два аб’екты Кстоўскага НПЗ.


Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG