Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Флагшток» паведамляе пра выбух і пралёт дрона ў Гомлі

Гомель. Ілюстрацыйнае фота
Гомель. Ілюстрацыйнае фота

На Гомельшчыне дзьве ночы запар мясцовыя жыхары сталі сьведкамі надзвычайных інцыдэнтаў, зьвязаных з вайной Расеі супраць Украіны, паведамляе тэлеграм-канал «Флагшток — Гомельшчына».

4 сакавіка, каля 4:30 раніцы, на ўсход ад Гомлі было чутна моцны выбух. Паводле апавядаў мясцовых жыхароў, шум быў гучны, але даносіўся зь вялікай адлегласьці.

3 сакавіка, каля 5:25, над усходнім ускрайкам Гомлі зафіксавалі пралёт бесьпілётніка, падобным на ірана-расейскі «Шахед» («Герань»).

Паведамляецца, што ў абодвух выпадках пералёты дронаў праз украінска-беларускую мяжу не былі зафіксаваныя ўкраінскімі маніторынгавымі каналамі.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG