Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як ва Ўкраіне ва ўмовах вайны ўдасканальваюць дроны і рыхтуюць іх апэратараў. ВІДЭА

Как в Украине усовершенствуют дроны и готовят их операторов
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:21 0:00

Як ва Ўкраіне ва ўмовах вайны ўдасканальваюць дроны і рыхтуюць іх апэратараў

За чатыры гады поўнамаштабнай вайны дроны сталі адным з ключавых відаў зброі. Бесьпілётныя сыстэмы актыўна выкарыстоўваюць ня толькі ў паветры, але і на зямлі і на моры.

Пра тое, як Украіна спрабуе кампэнсаваць недахоп людзей перавагай у тэхналёгіях, рэпартаж тэлеканалу Настоящее время.

Камандны пункт адной з брыгад УСУ. Афіцэры кіруюць боем праз экраны. З-за масавага прымяненьня дронаў на фронце жыцьцё тут пайшло пад зямлю. З разьвіцьцём тэхналёгій і ва ўмовах недахопу людзей, дроны сталі адным з асноўных відаў зброі.

«Мы іх успрымалі як нейкі дадатковы, дапаможны бонус нейкі. Цяпер мы разумеем, што гэта ня бонус, гэта аснова. Сёньня, калі ў цябе ёсьць пяхота, якая сядзіць на пазыцыі, гэтую пяхоту трэба завесьці, вывесьці і гэтак далей. Цяпер немагчыма зайсьці пяхотніку або групе пяхоты або заехаць машынай, гэта немагчыма».

Нароўні з дронамі ў паветры, бесьпілётныя сыстэмы актыўна асвойваюць на зямлі. Сухапутныя дроны зараз дастаўляюць ежу і боепрыпасы на самыя небясьпечныя пазыцыі.

«Гэта лягістыка цяпер. Ты можаш трымаць пазыцыі, калі ў цябе ёсьць чым трымаць», — камэнтуе пілёт дрона.

Наземныя робаты, як і паветраныя, удасканальваюць з кожным днём.

«Была цацка, якая ехала да кілямэтра, — распавядае камандзір палка. — Далей пачалі гэта ўсё разьвіваць, пераналаджваць, зьявіліся майстэрні. Гэтак жа як FPV-дрон прайшоў сваёй працэс разьвіцьця».

Але за кожным бесьпілётнікам на вайне стаіць чалавек. На гэтай трэніровачнай базе (яе назву і месцазнаходжаньне не распыркваюцца па меркаваньнях бясьпекі) падрыхтавалі ўжо больш за шэсьць тысяч пілётаў дронаў.

«Гэта ў корані зьмяніла ход вайны. На сёньняшні дзень вайна тэхналёгій ужо надыходзіць», — кажа інструктар з пазыўным «Шыма».

Вучыцца кіраваць высокатэхналягічнымі машынамі прыходзяць цывільныя ўкраінцы.

Васіліса, якая нядаўна стала курсантам, кажа, што для яе гэтая вучоба — спосаб наблізіць мір:

«Гэта мая краіна і мая будучыня. Я хачу жыць тут, а для гэтага нам патрэбная краіна без вайны. Таму я тут».

Курсанты вучацца ня толькі лятаць, але і самастойна зьбіраць бесьпілётнікі. Пакуль у асноўным з кітайскіх камплектуючых. Інструктар па тэхналёгіях з пазыўным «DC» зазначае, што з гэтым зьвязаны пэўныя рызыкі:

«Мы абапіраемся на кітайскія тэхналёгіі, на жаль. І яны могуць вырашыць перакрыць пастаўкі, гэта можа адбыцца ў любы момант».

У гэтым годзе Украіна плянуе нарасьціць вытворчасьць бесьпілётнікаў. У Мінабароны Ўкраіны называлі лічбу больш за сем мільёнаў уласных дронаў за год.

XS
SM
MD
LG