Ад расейскіх удараў ва Ўкраіне за содні загінулі трое мірных жыхароў

На Чарнігаўшчыне  дрон ударыў па фэрмэрскай гаспадарцы, 22 сакавіка 2026
На Чарнігаўшчыне дрон ударыў па фэрмэрскай гаспадарцы, 22 сакавіка 2026

Па меншай меры тры чалавекі загінулі ва Ўкраіне за мінулыя содні праз расейскія ўдары, паведамілі ўкраінскія ўлады.

Зводку апублікавала «Настоящее Время».

У Майдане Данецкай вобласьці загінуў мірны жыхар, яшчэ шэсьць чалавек былі параненыя.

У Хэрсонскай вобласьці загінуў адзін чалавек, яшчэ трое параненыя.

У Сумскай вобласьці дроны паранілі шэсьць чалавек.

У Адэскай вобласьці падчас эвакуацыі пасажыраў, выкліканай атакай бесьпілётнікаў, загінула правадніца. Яна трапіла пад сустрэчны цягнік, які накіроўваўся да свайго эвакуацыйнага прыпынку, паведаміла «Укрзалізниця».

У Чарнігаўскай вобласьці пасьля абстрэлу загарэлася стойла з жывёламі.

Днём раней расейскія вайскоўцы абстралялі энэргааб’екты ў Нежынскім раёне, праз што большая частка Чарнігаўскай вобласьці Ўкраіны засталася без электразабесьпячэньня.

​
XS
SM
MD
LG