Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У вайсковай выведцы Ўкраіны пацьвердзілі выкарыстаньне Расеяй новых мадэляў дронаў з штучным інтэлектам

Расейскі дрон «Ланцет». Ілюстрацыйнае фота
Расейскі дрон «Ланцет». Ілюстрацыйнае фота

У Галоўным упраўленьні выведкі Міністэрства абароны пацьвердзілі інфармацыю аб выкарыстаньні Расеяй у часе атакі 16 сакавіка дзьвюх новых мадэляў дронаў «Ланцет» і «Скальпель», зробленых з элемэнтамі аўтаномнага навядзеньня, у тым ліку з модулямі штучнага інтэлекту на базе Nvidia Jetson.

«Рэшткі БПЛА, зьбітага над Кіевам 16 сакавіка, былі ідэнтыфікаваныя менавіта як „Ланцет“, што можа сьведчыць пра мадэрнізацыю праціўнікам гэтага сродку паражэньня, асноўным прызначэньнем якога раней было паражэньне транспартных сродкащ, тэхніки і агнявых пазыцыящ на тактычнай і апэратыўнай глыбінях», — адзначаецца ў паведамленьні.

Паводле ўкраінскай выведкі, «Скальпель» — менш вядомы выраб распрацоўкі канструктарскага бюро «Восток», які праз Х-падобную канструкцыю крылаў называюць «меншым братам» «Ланцета».

Ва Ўкраіне змаглі ідэнтыфікаваць у складзе «Ланцета» і «Скальпеля» 62 электронныя складнікі, большасьць якіх маюць замежнае паходжаньне — з ЗША, Швайцарыі і КНР.

16 сакавіка ў апэратыўным камандаваньні Паветраных сілаў Украіны паведамілі аб нетыповай ранішняй атацы Расеі з выкарыстаньнем ударных дронаў розных тыпаў у кірунку Кіеўшчыны. Асноўныя ўдары былі скіраваныя на Адэскую, Запароскую і Кіеўскую вобласьці.

Выданьне Defense Express у выніку ацэнкі рэштак, што ўпалі каля стэлы Незалежнасьці ў Кіеве, паведаміла аб выкарыстаньні новага дрона «Ланцет» з штучным інтэлектам. Паводле аналітыкаў, такія дроны нясуць значную пагрозу, іх выкарыстаньне стала дэманстрацыяй новых магчымасьцяў Расеі.

Расейскія войскі рэгулярна абстрэльваюць Украіну з розных відаў узбраеньня — ударнымі дронамі, ракетамі, кіраванымі авіябомбамі.

Кіраўніцтва Расеі зьняпраўджвае тое, што расейская армія наносіць мэтанакіраваныя ўдары па цывільнай інфраструктуры і мірным насельніцтве.

Украінская ўлада і міжнародныя арганізацыі кваліфікуюць гэтыя ўдары як ваенныя злачынствы Расейскай Фэдэрацыі і пераконваюць, што яны маюць мэтанакіраваны характар.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG