Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У анэксаваным Крыме разьбіўся яшчэ адзін расейскі вайсковы самалёт

Самалёт Су-30. Архіўнае фота
Самалёт Су-30. Архіўнае фота

Гэтым разам пацярпеў крушэньне расейскі зьнішчальнік Су-30.

У анэксаваным Расеяй Крыме разьбіўся расейскі зьнішчальнік Су-30, паведамляюць расейскія СМІ са спасылкай на Мінабароны Расеі.

Самалёт пацярпеў крушэньне каля 11:00 па мясцовым часе нібыта «пры выкананьні плянавага вучэбна-трэніровачнага палёту». Паводле ведамства, у самалёце не было боекамплекту, экіпаж катапультаваўся і эвакуяваны пошукава-выратавальнай камандай.

31 сакавіка ў анэксаваным Крыме разьбіўся расійскі вайскова-транспартны самалёт Ан-26, на яго борце знаходзіліся 30 чалавек — сем чальцаоў экіпажу і 23 пасажыры. Судна, як заявіла Мінабароны РФ, выконвала плянавы палёт і «ўрэзалася ў скалу». Папярэдняя прычына крушэньня — «тэхнічная няспраўнасьць».

Расейская служба ВВС са спасылкай на крыніцу з ліку вайскоўцаў Паўночнага флёта РФ і жыхарку Севераморска, якая страціла ў авіякатастрофе сваяка, паведаміла, што сярод загінулых мог знаходзіцца генэрал-лейтэнант Аляксандр Атрошчанка. Па дадзеных тэлеграм-канала «Дасье шпіёна», у авіякатастрофе таксама загінулі шасьцёра афіцэраў штаба Паўночнага флёту Расеі.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG