Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Дзень Волі ў Львове ўшанавалі памяць беларусаў, якія аддалі жыцьцё за Ўкраіну

Беларускі нацыянальны сьцяг побач з украінскім на будынку Львоўскай абласной рады
Беларускі нацыянальны сьцяг побач з украінскім на будынку Львоўскай абласной рады

З нагоды Дня Волі ў Львове адкрылася выстава «З Украінай у сэрцы». А каля Львоўскай абласной рады ўзьнялі бел-чырвона-белы сьцяг.

Выстава была прысьвечана беларускім героям, якія аддалі жыцьцё ва Ўкраіне ў барацьбе з расейскімі акупантамі. Арганізатары выставы адзначылі, што ў шэрагах украінскага войска падчас расейска-ўкраінскай вайны загінула больш за 90 байцоў з Беларусі.

Падчас выставы ўшанавалі памяць загінулых і выказалі падтрымку беларускаму народу ў барацьбе за свабоду. Арганізатарам выступіла грамадзкая арганізацыя «Беларуская грамада Украіны».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG