Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эўрапарлямэнце вывесілі бел-чырвона-белы сьцяг у гонар Дня Волі. ФОТА

Дэпутаты Эўрапярлямэнту зь бел-чырвона-белым сьцягам
Дэпутаты Эўрапярлямэнту зь бел-чырвона-белым сьцягам

Старшыня Эўрапарлямэнту і шэраг дэпутатаў таксама выступілі зь віншаваньнямі.

25 сакавіка ў будынку Эўрапярлямэнту ў Брусэлі дэпутаты вывесілі вялікі бел-чырвона белы сьцяг у гонар Дня Волі. Гэта адбылося з ініцыятывы дэлегацыі Эўрапарлямэнту для сувязяў зь Беларусьсю.

Старшыня Эўрапарлямэнту Рабэрта Мэтсала ў прамове да Эўрапарлямэнту сёньня сказала з нагоды Дня Волі:

«Для мільёнаў беларусаў гэты дзень стаў магутным сымбалем супрацьстаяньня рэпрэсіўнай дыктатуры. І мы карыстаемся гэтай магчымасьцю, каб зноў падкрэсьліць нашую падтрымку ўсіх беларусаў, якія змагаюцца за свабодную і дэмакратычную краіну».

Дэпутаты Эўрапарлямэнту побач зь беларускі нацыянальным сьцягам
Дэпутаты Эўрапарлямэнту побач зь беларускі нацыянальным сьцягам

Зь віншаваньнем у супольным звароце да беларусаў таксама зьвярнуўся шэраг дэпутатаў Эўрапарлямэнту — старшыня Камітэту ў замежных справах Дэйвід Макалістэр, старшыня Падкамітэту ў правах чалавека Мунір Сатуры, старшыня дэлегацыі для сувязяў зь Беларусьсю Малгажата Гасеўская, яе намесьнікі ў гэтай дэлегацыі Томас Тобэ і Міхал Кабоска, сталы дакладчык Беларусі Гельмут Бранштэтэр.

«Дзень Волі — гэта значна больш, чым проста гістарычная падзея, гэта жывое сьведчаньне нязьменнага імкненьня нацыі да дзяржаўнасьці, годнасьці і самавызначэньня. Ён увасабляе бачаньне Беларусі, якое папярэднічала і перажыло савецкую эпоху і працягвае натхняць пакаленьні ў іх імкненьні да свабоды», — гаворыцца ў звароце.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG