Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэспубліка Карэя ўвяла санкцыі ў дачыненьні да Беларусі


Сэўл
Сэўл

Урад Рэспублікі Карэя 6 сакавіка прыняў рашэньне ўвесьці меры экспартнага кантролю адносна Беларусі, мяркуючы, што яна «істотна спрыяе ўварваньню Расеі ва Ўкраіну»

Пра гэта паведамляе «Беларускі партал навінаў» са спасылкай на прэсавы рэліз МЗС Карэі.

Міністэрства падкрэсьлівае, што адносна Беларусі будуць ужывацца такія самыя меры, што і адносна Расеі.

Рашэньне аб санкцыях у дачыненьні да РФ Рэспубліка Карэя прыняла 28 лютага. Гэтыя санкцыі прадугледжваюць забарону паставак у краіну стратэгічных тавараў і далучэньне да дзеяньняў заходніх краінаў па блякаваньні банкаў у сыстэме міжнародных плацяжоў SWIFT.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG