Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Орбан: Вугоршчына спыніць пастаўкі газу ва Ўкраіну, пакуль не адновіцца праца нафтаправода «Дружба»

Прэм'ер-міністар Вугошчыны Віктар Орбан
Прэм'ер-міністар Вугошчыны Віктар Орбан

Вугоршчына спыніць пастаўкі газу ва Ўкраіну, пакуль ня будзе адноўлены паток нафты па нафтаправодзе «Дружба», заявіў 25 сакавіка вугорскі прэм’ер-міністар Віктар Орбан.

«Пакуль Украіна не забясьпечыць пастаўкі нафты, яна ня будзе атрымліваць газ з Вугоршчыны. Мы будзем абараняць энэргетычную бясьпеку Вугоршчыны, падтрымліваць абароненую цану на бэнзін і зьніжаную цану на газ», — напісаў Орбан у Facebook.

У відэазвароце ён дадаў, што Вугоршчына паступова спыніць пастаўкі газу і накіруе вызваленыя абʼёмы ў свае сховішчы.

Украінскія ўлады пакуль не пракамэнтавалі гэтую заяву.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG