Прэзыдэнт ЗША назваў Орбана «моцным лідэрам», які паказаў усяму сьвету, як трэба «абараняць свае межы, культуру, спадчыну, сувэрэнітэт і каштоўнасьці». Ён заявіў пра сваю поўную падтрымку вугорскага прэм’ера і пра тое, што спадзяецца на ягоную поўную перамогу.
Орбан падзякаваў Трампу і адзначыў, што пасьля таго, як Трамп стаў прэзыдэнтам ЗША, амэрыкана-вугорскія адносіны перажываюць «залаты век».
Тым часам узмацніліся рознагалосьсі паміж Орбанам і кіраўніцтвам Эўразьвязу, а таксама большасьці краін, што ў яго ўваходзяць.
- Вугоршчына заблякавала ўзычэньне Ўкраіне ўзгодненага раней крэдыту ў 90 мільярдаў эўра.
- Будапэшт не дае згоды на ўступленьне ў сілу 20-га пакету санкцыяў.
- Улады Ўкраіны і частка эўрапейскіх палітыкаў вінавацяць Орбана ў прарасейскай пазыцыі.
У публікацыі The Washington Post сьцьвярджаецца, што прадстаўнікі Вугоршчыны інфармуюць Маскву пра тое, што адбываецца на пасяджэньнях Рады ЭЗ. Таксама паведамлялася, нібыта ў Маскве распрацоўвалі плян дапамогі Орбану на выбарах, у тым ліку праз імітацыю замаху на яго. Паплечнікі вугорскага прэм’ера гэтыя цьверджаньні адмаўляюць.
Адміністрацыя ЗША і раней не хавала сымпатыяў да цяперашняга кіраўніцтва Вугоршчыны. У Будапэшце пацьвердзілі, што перад выбарамі краіну павінен наведаць віцэ-прэзыдэнт ЗША Джэй Ды Вэнс.
Форум