Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Злучаныя Штаты афіцыйна зьмякчылі санкцыі ў дачыненьні да Белінвэстбанку і Беларуськалію

Адпаведнае рашэньне апублікавала Міністэрства фінансаў ЗША.

Яно выдала генэральную ліцэнзію, якая дазваляе правядзеньне транзакцыяў з удзелам дзяржаўнага «Белінвестбанку» і зьвязаных зь ім структур.

Акрамя таго, з санкцыйнага сьпісу выключаныя

  • Беларуськалій;
  • Беларуская калійная кампанія (БКК);
  • «Агророзквіт» (даччынае прадпрыемства БКК ва Ўкраіне).

Зьнятыя забароны, уведзеныя супраць Міністэрства фінансаў Беларусі і Банку разьвіцьця.

ЗША першапачаткова ўвялі санкцыі супраць «Белінвестбанку» ў 2022 годзе праз падтрымку Беларусьсю расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG