Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Санаторыі кіраўніцтва справамі Лукашэнкі павялічылі прыбыткі ад сваіх расейскіх актываў

Санаторый «Беларусь» у Ялце
Санаторый «Беларусь» у Ялце

Крызіс у расейскай эканоміцы яшчэ больш ударыў па даходах расейцаў, але калі многія прадпрыемствы там нясуць страты, некаторыя беларускія кампаніі, наадварот, змаглі, зарабіць.

Як паказалі вынікі 2025 году, расейцы ахвотна наведваюць санаторыі, якія належаць кіраўніцтву справамі Лукашэнкі.

У той час, калі практычна ўсе прадстаўнікі беларускага дзяржаўнага бізнэсу і важкая частка прыватных кампаніяў нясуць страты, тры ўстановы кіраўніцтва справамі Лукашэнкі сабралі адносна нядрэнныя дывідэнды дзякуючы зьбядненьню расейцаў і закрытым межам.

Маючы ўсё больш абмежаваньняў на выезд з сваёй краіны, расейцы шукаюць іншых спосабаў адпачынку і цяпер часьцей выбіраюць беларускія дзяржаўныя санаторыі ў Расеі.

Як паглядзеў партал «Белорусы и рынок», выручка найбуйнейшай установы — санаторыю «Беларусь» пад Сочы — вырасла больш як на 10% і склала 1,3 млрд расейскіх рублёў (або 48 653 700 беларускіх рублёў).

Прыбытак яго кіроўнай кампаніі вырас яшчэ вышэй — больш за 30% у параўнаньні з 2024 годам. Гэта крыху больш за 80 млн расейскіх рублёў (або 2 994 148 беларускіх рублёў).

Санаторый «Белая Русь» пад Туапсэ зарабіў летась 1,1 млрд расейскіх рублёў (або 41 169 755 беларускіх). Прыбытак яго таксама вырас і таксама больш як на 30% — да 90,8 млн расейскіх рублёў (або 3 398 287 беларускіх рублёў).

Вырасьлі продажы нават у санаторыю «Беларусь» у Ялце, у акупаваным Крыме, дзе часта адбываюцца атакі бесьпілётнікаў і іншыя баявыя дзеяньні. Прыбытак вырас прыкладна на 60%. Санаторый утаргаваў каля 300 млн. расейскіх рублёў (11 237 244 беларускіх). А вось прыбытак быў мінімальны і застаўся на папярэднім узроўні — 2,3 млн. расейскіх рублёў (86 153 беларускіх рублёў).

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG