Яго апошні фільм, «Казка», у якім Сталін, Чэрчыль, Гітлер і Мусаліні сустракаюцца ў замагільным сьвеце, не атрымаў пракатнае пасьведчаньне ў Расеі.
Суд адхіліў хадайніцтва былога прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа аб спыненьні крымінальнай справы аб яго ролі ў штурме Капітолія на падставе прэзыдэнцкага імунітэту. З пастановай суду азнаёмілася агенцтва Associated Press.
Штатная колькасьць вайскоўцаў расейскай арміі вырасьце амаль на 170 тысяч чалавек. Адпаведны ўказ 1 сьнежня падпісаў прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін.
На ўчастку Байкала-Амурскай магістралі ў Бураціі падарваны другі грузавы цягнік за содні. Інцыдэнт адбыўся прыблізна за пяць кілямэтраў ад Паўночнамуйскага тунэлю, паведаміў меркаваны відавочца.
Пасьля таго, як фінскія памежнікі не дазволілі большасьці мігрантаў перасячы мяжу, расейскія ўлады вымушаныя іх разьмяшчаць на тэрыторыі Расеі.
Расея мае праблемы ў атрыманьні платы за нафту, якая экспартуецца ў Індыю, паведамляе інфармацыйнае агенцтва Reuters з спасылкай на крыніцы ў расейскіх нафтавых і банкаўскіх структурах.
Пра зьмест тэлефонных перамоваў паміж Уладзімірам Зяленскім і Аляксандрам Лукашэнкам увечары першага дня вайны расказаў лідэр правячай партыі Ўкраіны «Слуга народу» Давід Арахамія, які стаў сьведкам той размовы.
Расейскія і кітайскія бізнэсмэны і топ-менэджары, зьвязаныя з уладамі абедзьвюх краін, у канцы кастрычніка на непублічнай сустрэчы абмяркоўвалі пляны будаўніцтва падводнага тунэлю, які злучаў бы анэксаваны Крым з тэрыторыяй Расеі.
Прэмʼер-міністар Фінляндыі Пэтэры Орпа ня выключыў закрыцьця дадатковых памежных пунктаў уздоўж фінска-расейскай мяжы, якая складае 1340 кілямэтраў (830 міль).
Улады Фінляндыі неўзабаве могуць прыняць рашэньне цалкам закрыць памежныя пераходы на мяжы з Расеяй у сувязі з наплывам просьбітаў прыстанішча з трэціх краін, піша фінская газэта Iltalehti.
Удзельнікі расейскага грамадзкага руху «Зов народа» зьвярнуліся ў Генпракуратуру РФ, СК і Мінкульт Расеі з просьбай прызнаць музыкаў рок-гурту «Би-2» «спонсарамі тэрарызму» і «дзяржаўнымі здраднікамі», арыштаваць іх маёмасьць і забараніць трансьляцыю іх песень.
Міністэрства юстыцыі Расеі зьвярнулася ў Вярхоўны суд з пазовам, які патрабуе прызнаць «міжнародны грамадзкі рух ЛГБТ» экстрэмісцкім і забараніць яго дзейнасьць на тэрыторыі краіны. Разгляд пазову прызначаны на 30 лістапада.
За час вайны, нягледзячы на забарону на выезд, Украіну нелегальна пакінулі каля 20 тысяч мужчын, каб пазьбегнуць прызыву ў войска.
У красавіку 2022 года, больш чым празь месяц пасьля пачатку расейска-ўкраінскай вайны, Сашу Скачыленку затрымалі ў Санкт-Пецярбургу па абвінавачваньні ў распаўсюдзе лжывай інфармацыі. Арышт быў за яе пратэставую творчасьць.
Дзярждума Расеі 15 лістапада прыняла ў другім, асноўным, чытаньні праект фэдэральнага бюджэту на 2024 год, а таксама на плянавы пэрыяд 2025–2026 гадоў.
Больш за палову рэспандэнтаў лічаць, што для расейскай арміі «спэцыяльная ваенная апэрацыя» (так у Расеі называюць вайну ва Ўкраіне і акупацыю часткі яе тэрыторый) працягваецца пасьпяхова.
Расейскія дзяржаўныя інфармацыйныя агенцтвы ТАСС і РІА «Новости» са спасылкай на Міністэрства абароны каля 11.00 паводле маскоўскага часу апублікавалі навіну аб «перакідваньні войскаў на больш выгадныя пазыцыі на ўсход ад Дняпра».
Пракуратура Масквы праводзіць праверку выказваньняў журналіста Юрыя Дудзя ў яго нядаўнім інтэрвію з расейскай сьпявачкай Вікторыяй Цыгановай і яе мужам Вадзімам.
Вялікая частка дыплёма расейскага сьпевака «патрыятычнай скіраванасьці» Shaman утрымлівае запазычаньні. Некаторыя старонкі сьпісаныя цалкам, у тым ліку зь «Вікіпэдыі». Гэта высьветліў «Дысэрнэт».
Колькасць расейцаў, якія ў той ці іншай ступені падтрымліваюць заканчэньне вайны ва Ўкраіне, дасягнула 70%, а колькасьць прыхільнікаў мірных перамоваў склала звыш паловы ўсіх рэспандэнтаў (55%). Гэта вынікае зь нядаўняга апытаньня, праведзенага «Левада-цэнтрам».
Расейскія князі кланяліся ардынскім ханам і атрымлівалі ярлыкі на княжаньне, каб супрацьстаяць Захаду, і шмат у чым тое ж самае адбываецца ў Расеі зараз, заявіў прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін на сустрэчы з чальцамі Грамадзкай палаты
У расейскіх рэгіёнах аднавіўся набор у ПВК «Вагнэр»: аб выпадках вярбоўкі стала вядома ў Пермі і Новасібірску. Навабранцы ПВК заключаюць кантракты з новым падразьдзяленьнем Расгвардыі, якое ўзначаліў сын Яўгенія Прыгожына.
Вярхоўны суд Татарстана 31 кастрычніка, пакінуў у сіле рашэньне Савецкага райсуда Казані, які адправіў у СІЗА журналістку Татара-башкірскай службы Радыё Свабода Алсу Курмашаву. 23 кастрычніка райсуд арыштаваў яе на адзін месяц і 17 сутак — да 5 сьнежня.
1 лістапада ў Менску пад эгідай СНД адбудзецца другое пасяджэньне камісіі дзіцячых амбудсмэнаў, якую ініцыявала ўпаўнаважаная пры прэзыдэнце Расеі ў правах дзіцяці Марыя Львова-Бялова.
У Яшкар-Але паліцыя ў панядзелак затрымала мясцовага жыхара Кірыла Вайтовіча, які ўдзельнічаў ва ўскладаньні кветак да мэмарыялу рэпрэсаваным пры Сталіну. Як паведамляюць Idel. Рэаліі, падставай да затрыманьня мог стаць плякат на беларускай мове.
29 кастрычніка ўдзельнікі прапалестынскай акцыі шукалі габрэяў з рэйсу, які прыляцеў з Тэль-Авіву. Ёсьць шмат пацярпелых.
Сама меней некалькі сотняў чалавек сабраліся ўвечары 29 кастрычніка ў аэрапорце Махачкалы з антысэміцкай акцыяй перад прылётам рэйсу з Тэль-Авіву. Прысутныя пратэставалі супраць дзеяньняў Ізраілю і патрабавалі выгнаць габрэяў з Дагестану.
Раней паведамлялі, што ў Маскве хацелі прызначыць яго кіраўніком украінскага ўраду пасьля пасьпяховага ваеннага паходу на Кіеў.
Віталь Патліс, напэўна, першы вядомы беларус, якога вызвалілі з турмы празь беларускую мову. У Расеі Патлісу далі тры гады за махлярства. Аднак ён давёў, што кепска валодае расейскай мовай, на якой ішоў працэс. І прысуд скасавалі.
Сьледчы камітэт Расеі 26 кастрычніка прадʼявіў абвінавачаньне журналістцы Татара-башкірскай службы Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Алсу Курмашавай па крымінальным артыкуле аб невыкананьні абавязку зарэгістравацца так званым замежным агентам.
Нягледзячы на ўхваленьне гэтага закону, Расея ўсё яшчэ будзе абавязаная інфармаваць генэральнага сакратара ААН аб увядзеньні на сваёй тэрыторыі ваеннага або надзвычайнага становішча.
Практыка выкарыстаньня ямаў была ў так званых ЛДНР яшчэ да поўнамаштабнага расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну. Потым на «ямы» на акупаваных украінскіх тэрыторыях скардзіліся мабілізаваныя, а цяпер іх выкарыстоўваюць у Расеі — і не ў памежных лягерах, а ва ўмоўна бясьпечных месцах.
Як паведаміла расейскае выданьне «База» (і гэтае паведамленьне перадрукавалі расейскія прапагандысцкія СМІ), беларус нібыта спрабаваў падарваць аўтамабіль расейскага вайскоўца.
Журналісты расейскага выданьня «Важные истории» знайшлі ў сацыяльных сетках адпаведныя абвесткі і зьвязаліся зь вэрбавальнікамі.
У сталіцы Татарстану арыштавалі рэдактарку праекту Радыё Свабода «Идель.Реалии» Алсу Курмашаву, якая прыехала па сямейных абставінах.
Прэзыдэнт Расеі падпісаў закон аб дэнансацыі канвэнцыі Рады Эўропы аб абароне правоў нацыянальных меншасьцей. Дакумэнт быў ініцыяваны Ўладзімірам Пуціным 29 верасьня. Прычынай адмовы называлася дыскрымінацыйнае стаўленьне да Расеі ў рамках прынятай канвэнцыі.
Тым часам у СБУ заявілі аб стварэньні Расейскай праваслаўнай царквой «праваслаўных ПВК».
Расейскія ўлады паставілі помнік расейскаму генэрал-губэрнатару, вядомаму здушэньнем вызвольнага паўстаньня 1863 году.
Экспэрты ISW мяркуюць, што «ўкраінскія сілы стварылі пляцдарм у левабярэжнай часцы Херсонскай вобласьці, прыдатны для далейшага манэўру значных мэханізаваных сіл».
У сталіцы Татарстана затрымалі рэдактара праекта Радыё Свабода «Идель.Реалии» Алсу Курмашаву, якая прыехала па сямейных абставінах.
Міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін падзякаваў Шайгу за перадачу Беларусі «сучасных узораў узбраеньня і вайсковай тэхнікі», што дазволіла павялічыць баявы патэнцыял беларускай арміі.
Улады Курскай вобласьці гэта зьняпраўдзілі.
У Расеі заявілі пра налёт на краіну дронаў самалётнага тыпу ў ноч на 15 кастрычніка.
Уведзеныя Рассельгаснагляд абмежаваньні датычацца і дзіцячага харчаваньня.
Сьледчыя затрымалі ў якасьці падазраваных трох адвакатаў зьняволенага апанэнта Пуціна Аляксея Навальнага — Вадзіма Кобзева, Аляксея Ліпцэра, Ігара Сяргуніна, паведамляюць паплечнікі палітыка.
Сыгналы бедзтва сталі вынікам збояў у электроннай сыстэме адсочваньня самалётаў.
Урад Расеі зацьвердзіў асаблівы парадак уезду на тэрыторыю краіны для грамадзян Украіны.
15-гадоваму сыну кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава — Адаму Кадыраву — прысвоілі званьне Героя Чачэнскай рэспублікі. Пра гэта паведаміў у тэлеграме набліжаны да Кадыравым дэпутат Дзярждумы Адам Дэлімханаў.
Масква зробіць гэта толькі ў тым выпадку, калі ЗША выведуць сваю ядзерную зброю з Эўропы.
Эўрапейская палітычная супольнасьць — міжурадавая арганізацыя, створаная ў траўні 2022 году на прапанову прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона для палітычных і стратэгічных дыскусій.
Загрузіць яшчэ