Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі і за мяжой прайшла акцыя «Апоўдні за мірную Расею». Ажыятажу не было

Разань, 20 верасьня 2026
Разань, 20 верасьня 2026

Акцыя «Апоўдні за мірную Расею», якую расейскія апазыцыянэры заклікалі правесьці 20 верасьня каля выбарчых участкаў, праходзіць без вялікага ажыятажу. Пра гэта сьведчаць публікацыі ў мэдыя.

Паведамляецца пра асобныя чэргі пратэстнага галасаваньня ў Расеі і за мяжой.

У Ерэване чарга каля расейскай амбасады ўтварылася яшчэ раніцай. Пасьля поўдня каля будынка прайшоў антываенны мітынг.

Ерэван
Ерэван

У эмігранцкіх чатах таксама паведамляюць пра невялікую чаргу — каля двух дзясяткаў чалавек — каля расейскага дыпляматычнага прадстаўніцтва ў Рызе.

У Бэрліне каля расейскай амбасады сабраліся дзясяткі расейцаў, паведамляе выданьне «Вот Так». Каля будынка таксама праходзіць антываенная акцыя. У Мадрыдзе апоўдні каля расейскага дыпляматычнага прадстаўніцтва было ня больш за 20 чалавек.

У Расеі чаргу заўважылі на адным з выбарчых участкаў у Камунарцы, у Новай Маскве. Паводле выданьня «Агентство», на апублікаваным відэа відаць каля 50–60 чалавек.

Масква
Масква

У маскоўскім раёне Міціна чарга ўтварылася ў калідоры школы, дзе разьмешчаны выбарчы ўчастак, піша RusNews. Выданьне таксама апублікавала відэа з участку № 2643 у Мажайскім раёне Масквы. Там апоўдні прыйшло даволі шмат людзей, але вялікай чаргі не было.

Паводле інфармацыі RusNews, каля некаторых участкаў супрацоўнікі Расгвардыі рэгулююць патокі людзей і прапускаюць выбарцаў групамі.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG