Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У анэксаваным Крыме асудзілі за «шпіянаж» грамадзяніна Беларусі. Ён у калёніі ў Саратаўскай вобласьці

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Грамадзяніна Беларусі Аляксея Тамашова асудзілі ў 2024 годзе за «шпіянаж» на карысьць Украіны на 14 гадоў зьняволеньня ў калёніі строгага рэжыму. Цяпер ён знаходзіцца ў калёніі № 4 у горадзе Пугачоў Саратаўскай вобласьці.

Як паведамілі Свабодзе ў Крымскататарскім рэсурсным цэнтры, Аляксея доўгі час трымалі ў ШЫЗА.

Яго затрымалі 8 траўня 2024 году, імаверна, у Севастопалі паводле падазрэньня ў перадачы ўкраінскім спэцслужбам інфармацыі аб месцах дысьлякацыі і перамяшчэньня падразьдзелаў, узбраеньня і спэцыяльнай тэхнікі Ўзброеных сілаў Расеі, а таксама ў «неляяльным стаўленьні да палітыкі Расеі». Вырак вынес Севастопальскі суд.

Паводле Крымскататарскага рэсурснага цэнтру, па затрыманьні яму прызначылі амбуляторнае прымусовае назіраньне і лячэньне ў псыхіятра, а ў выраку не было канкрэтных абвінавачаньняў.

«Пастанавілі, што Аляксей мог перадаць, мог нашкодзіць і яшчэ шмат „мог бы“, за што, уласна, і пазбавілі чалавека волі», — адзначылі ў цэнтры.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG