Падчас шэсьця ўдзельнікі акцыі пачалі скандаваць палітычныя лёзунгі, крычалі «Далоў Раскамнагляд!», «Не палітычным рэпрэсіям!» і «Свабоду палітвязням!». Па словах былога дэпутата Маскоўскай гарадзкой думы ад КПРФ Яўгена Ступіна, падставай для масавага затрыманьня стаў лёзунг «Далоў цара!».
4 кастрычніка 1993 году расейскія войскі ўзялі штурмам будынак Вярхоўнага Савету Расеі, у якім знаходзіліся дэпутаты, што выступілі супраць прэзыдэнта Барыса Ельцына, і іх прыхільнікі, у тым ліку ўзброеныя людзі. Да таго часу ў Маскве ўжо адбыліся ўзброеныя сутыкненьні, у якіх загінулі людзі. Падчас штурму, паводле афіцыйных зьвестак, былі забіты 74 чалавекі, 26 з іх – вайскоўцы і супрацоўнікі МУС, паранены 172. Тагачасныя ўлады Расеі назвалі штурм перадухіленьнем спробы дзяржаўнага перавароту.
Форум