У вялікім інтэрвію Свабодзе былы кіраўнік Агенцтва выведкі Польшчы Пётар Краўчык расказаў, чаму Польшчы варта размаўляць зь Менскам і адкрыць свае парты для беларускіх калійных угнаеньняў, а таксама выказаў вэрсію, што Расея магла выкарыстаць свой уплыў у беларускіх спэцслужбах, каб справакаваць кровапраліцьце ў 2020 годзе і адрэзаць Беларусь ад Захаду.
00:00 — Дыялёг з Лукашэнкам і адкрыцьцё партоў: навошта гэта Польшчы?
02:07 — Хто ініцыятар перамоваў: Варшава ці Вашынгтон?
04:32 — Ці пусьціць Польшча беларускі калій праз Гданьск?
05:53 — Адказ на абвінавачваньні ў «лабіяваньні» перамоваў
06:33 — Сустрэча Сікорскага і Рыжанкова: ізаляцыя Менску правалілася?
07:50 — Чаму Лукашэнка зноў прадае «адлігу» Захаду?
09:44 — Ці адмовіцца Варшава ад падтрымкі беларускіх дэмсілаў?
11:16 — Чаму польскія ўлады пазьбягаюць сустрэчаў зь Ціханоўскай?
12:15 — «Лукашэнка — разумны палітык»? Чаму тады ён здаў усё Маскве
14:09 — Як расейскія спэцслужбы маніпулявалі падзеямі 2020 году
18:13 — «Кроў стала дамбай»: навошта Расеі быў патрэбны жорсткі разгон
20:42 — Ці сапраўды Лукашэнка меў большасьць у 2020-м?
22:23 — Вэрсія пра ўплыў Масквы на Nexta: што ведала выведка?
25:26 — Што насамрэч пагражае сувэрэнітэту Беларусі
28:50 — Ці адпусьціць Пуцін Лукашэнку на Захад?
31:04 — Цягнікі, нафта і калій: першыя крокі магчымага збліжэньня
34:11 — Чаму санкцыі не здымаюць і ці ёсьць стратэгія ў ЭЗ?
37:30 — Ці ёсьць у атачэньні Лукашэнкі празаходнія сілы?
39:24 — Што цяпер рабіць беларускай апазыцыі?
40:36 — Арышт у Менску ў 90-х і погляд палякаў на беларусаў
42:18 — «Беларусь — гэта Швайцарыя Ўсходу»: прагматызм і эўрапейскасьць
«Расея мае ўплыў у беларускіх спэцслужбах, у розных структурах бясьпекі. Тут, вядома, ідзе пэўная, я б сказаў, барацьба за тое, хто ў большай ступені кантралюе беларускія спэцслужбы. Яны, безумоўна, падпарадкоўваюцца прэзыдэнту Лукашэнку. Але, зь іншага боку, як пра гэта пішуць нават публічна, расейцы маюць там свой уплыў. І тое, што расейцы маглі задзейнічаць свае актывы ў гэтых службах, каб тыя менавіта такім чынам расправіліся з пратэстамі, — вельмі імаверна, прынамсі было вельмі імаверна», — лічыць Пётар Краўчык.
Форум