Актрыса Валянціна Гарцуева, якая сышла з Купалаўскага тэатру разам з большасьцю трупы ў 2020 годзе, прызналася, што амаль перастала сачыць за тым, што цяпер адбываецца ў тэатры. Спачатку, паводле яе, цікавасьць яшчэ заставалася і нават было «маленькае зларадзтва», але пазьней яно зьнікла.