Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэакцыя дачок зьніклых на прысуд Гараўскаму. Спрэчка вакол ліста палітвязьняў. Вяртаньне галоўнай апазыцыянэркі. Відэанавіны 26 кастрычніка

ПіК Свабоды. Навіны 26 кастрычніка. Былыя палітвязьні Ўладзь Лабковіч і Марына Золатава. Ганна Соўсь. Ілюстрацыйны каляж
ПіК Свабоды. Навіны 26 кастрычніка. Былыя палітвязьні Ўладзь Лабковіч і Марына Золатава. Ганна Соўсь. Ілюстрацыйны каляж

Суд у Швайцарыі прызнаў былога байца спэцатраду хуткага рэагаваньня Юрыя Гараўскага вінаватым у выкраданьні Красоўскага. Але не Захаранкі. Як зрэагавалі дочкі Красоўскага і Захаранкі?

Як палітвязьні, праваабаронцы і аналітыкі ацанілі ліст палітвязьняў да эўрапейскіх лідэраў? Чаму расейскія дроны ляцяць уздоўж беларуска-украінскай мяжы? Як у Вэнэсуэле сустракалі ляўрэатку нобэлеўскай прэміі міру Марыю Мачада? У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра галоўныя падзеі 26 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць.

00:00 Галоўнае ў выпуску
00:32 Прысуд Гараўскаму ў Швайцарыі: вінаваты ў выкраданьні Красоўскага
00:50 Рэакцыя дачкі Анатоля Красоўскага: «Чакалі 27 гадоў»
02:04 Чаму апраўдалі па справе Захаранкі? Абурэньне Алены Захаранкі
03:10 Як Гараўскі паводзіў сябе ў судзе
04:21 Адкрыты ліст 73 палітвязьняў да лідараў Эўропы: чаго патрабуюць
05:15 Марына Золатава: «Мы стаміліся чакаць»
06:22 Скандал і раскол? Чаму праваабаронца «Вясны» крытыкуе ліст
07:45 Ціск на Ціханоўскую і зьняцьце санкцый: аналіз Валера Карбалевіча
09:13 Сэнсацыя ў Сэрбіі: Вучыч прайграў выбары студэнцкаму руху
10:07 Што памянялася для Сэрбіі ўчора і чаго чакаць далей
12:05 Трыюмфальнае вяртаньне Марыі Карыны Мачада ў Вэнэсуэлу

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты YouTube-праграма і падкаст пра самыя важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Чатыры разы на тыдзень — з панядзелка па чацьвер — дасьведчаныя журналісты і рэдактары Свабоды выбіраюць для вас галоўныя навіны дня і тлумачаць, што яны значаць.

Па пятніцах мы рыхтуем тыднёвы аналітычны выпуск, у якім разам з вартымі даверу экспэртамі разьбіраем працэсы і тэндэнцыі ў палітыцы, эканоміцы, грамадзтве і культуры.

«ПіК Свабоды»: галоўныя навіны дня з тлумачэньнямі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:50 0:00

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода. Падзеі і камэнтары» (@svaboda-news).

Новы выпуск дасяжны на канале штодня а 1830 менскага часу.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
​
XS
SM
MD
LG