Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каму належыць беларускі Wildberries. Новы прысуд па справе «Гаюна». Лукашэнка прызначыць акадэмікаў. Відэанавіны 20 кастрычніка

ПіК Свабоды. Навіны 20 кастрычніка. Аляксандар Лукашэнка.  Wildberries. Вядоўца Ганна Соўсь. Ілюстрацыйны каляж
ПіК Свабоды. Навіны 20 кастрычніка. Аляксандар Лукашэнка. Wildberries. Вядоўца Ганна Соўсь. Ілюстрацыйны каляж

Хто зарабляе на беларускім Wildberries і як гэта зьвязана з атачэньнем Лукашэнкі? Хто набыў вілу за 4 з паловай мільёны даляраў ля Менскага мора? Чаму Лукашэнка вырашыў сам прысвойваць званьні акадэмікаў? Чым будуць займацца амбасады Беларусі ў Паўночнай Карэі і М’янме?

Былога намесьніка начальніка пагранзаставы «Хойнікі» адправілі ў калёнію па справе «Гаюна». У Менску пацыента з ракам прастаты праапэравалі дыстанцыйна: хірургі кіравалі робатам зь іншага шпіталя. У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра галоўныя падзеі 20 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць.

00:00 Тэмы выпуску
00:37 Хто кантралюе Wildberries у Беларусі і пры чым тут сям’я Лукашэнкі
02:20 Віла за $4,5 млн на Менскім моры: хто купіў элітную нерухомасьць
02:44 Навука пад кантролем: Лукашэнка сам будзе прызначаць акадэмікаў
04:07 Амбасады ў КНДР і М'янме: працоўная сіла, дроны і крэдыты рэжыму
05:27 «Чыя Браншчына?»: расейскія тэрыторыі і гістарычны кантэкст
06:32 Кватэра «ад Лукашэнкі» для шматдзетнай сямʼі: піяр і рэальнасьць
08:05 Справа «Беларускага Гаюна»: 3,5 года калёніі для экс-афіцэра памежнай заставы
08:45 У Менску робат упершыню дыстанцыйна выдаліў ракавую пухліну
09:12 «Купалаўскі – чорная метка»: анонс інтэрвію з актрысай Валянцінай Гарцуевай

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты YouTube-праграма і падкаст пра самыя важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Чатыры разы на тыдзень — з панядзелка па чацьвер — дасьведчаныя журналісты і рэдактары Свабоды выбіраюць для вас галоўныя навіны дня і тлумачаць, што яны значаць.

Па пятніцах мы рыхтуем тыднёвы аналітычны выпуск, у якім разам з вартымі даверу экспэртамі разьбіраем працэсы і тэндэнцыі ў палітыцы, эканоміцы, грамадзтве і культуры.

«ПіК Свабоды»: галоўныя навіны дня з тлумачэньнямі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:50 0:00

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода. Падзеі і камэнтары» (@svaboda-news).

Новы выпуск дасяжны на канале штодня а 1830 менскага часу.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
​
XS
SM
MD
LG