Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што зь «Яндэксам»? Расейцы трэніруюцца ў Беларусі. Цэны ўзьлятуць яшчэ больш. Відэанавіны 12 кастрычніка

Каляж
Каляж

Мы расказваем пра галоўныя падзеі 12 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць.

Пасьля ўдараў па дата-цэнтрах «Яндэксу» ў Расеі беларусы сутыкнуліся са збоямі таксі і дастаўкі. У Беларусі пачаліся вучэньні АДКБ з удзелам расейскіх вайскоўцаў. NYT піша, што ЗША прапаноўвалі Расеі дазволіць экспарт беларускага калію ў абмен на частковае перамір’е. Пасьля канцэрту Макса Каржа ў Франкфурце затрымалі больш за 60 чалавек.

00:00 — Галоўныя тэмы дня
00:35 — Удар па дата-цэнтрах Яндэкса: чаму ў Беларусі лёг сэрвіс таксі
02:02 — Вучэньні АДКБ у Беларусі: расейскія сілавікі і даклад BelPol
05:01 — Беларускі лазерны комплекс «Шафран» супраць дронаў
05:30 — Чаму ў Беларусі паскараецца рост цэнаў і што будзе з інфляцыяй
07:53 — Беларускі калій у перамовах ЗША і Расеі: што стаіць за зьдзелкай
09:50 — Канцэрт Макса Каржа ў Франкфурце: затрыманыя больш за 60 чалавек

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты YouTube-праграма і падкаст пра самыя важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Чатыры разы на тыдзень — з панядзелка па чацьвер — дасьведчаныя журналісты і рэдактары Свабоды выбіраюць для вас галоўныя навіны дня і тлумачаць, што яны значаць.

Па пятніцах мы рыхтуем тыднёвы аналітычны выпуск, у якім разам з вартымі даверу экспэртамі разьбіраем працэсы і тэндэнцыі ў палітыцы, эканоміцы, грамадзтве і культуры.

«ПіК Свабоды»: галоўныя навіны дня з тлумачэньнямі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:50 0:00

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода. Падзеі і камэнтары» (@svaboda-news).

Новы выпуск дасяжны на канале штодня а 1830 менскага часу.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
​
XS
SM
MD
LG