Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўскі прапануе аб’яднаць апазыцыю. Што адбываецца са Starlink ва Ўкраіне. «Тындэр» для сабачнікаў. Відэанавіны 14 кастрычніка

Прапанова Сяргея Ціханоўскага аб'яднаць апазыцыю. Вераніка Цапкала, Сьвятлана Ціханоўская, Віктар Бабарыка, Мікола Статкевіч. Вядучая Ганна Соўсь. Ілюстрацыйны калаж
Прапанова Сяргея Ціханоўскага аб'яднаць апазыцыю. Вераніка Цапкала, Сьвятлана Ціханоўская, Віктар Бабарыка, Мікола Статкевіч. Вядучая Ганна Соўсь. Ілюстрацыйны калаж

Каго з апазыцыйных палітыкаў Сяргей Ціханоўскі прапануе аб’яднаць у адну структуру і чаму экспэрт сумняваецца, што гэта атрымаецца? Starlink абмяжоўвае хуткасьць сувязі для ўкраінскіх вайскоўцаў. Што адбываецца з амэрыканскай падтрымкай Украіны?

Ціханоўская і Лукашэнка павіншавалі беларусак з Днём маці. Чаму адна нагадала пра жанчын, а другі — пра шчасьце мацярынства? У Беларусі запусьцілі «Тындэр» для сабачнікаў. Як мабільная праграма дапамагае шукаць новыя знаёмства і ці ёсьць падобныя сэрвісы ў іншых краінах? У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра галоўныя падзеі 14 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць.

00:00 Тэмы дня
00:48 Сяргей Ціханоўскі прапануе аб’яднаць апазыцыю ў адну структуру
03:35 Украінцаў не папярэджваюць пра расейскія атакі: што з амэрыканскай падтрымкай?
07:10 30 тысяч тон беларускіх калійных угнаеньняў павінны сёньня прыбыць у ЗША
08:30 Афіцыйны Менск адрэагаваў на плян NATO па стрымліваньні расейскай агрэсіі
09:40 Ціханоўская і Лукашэнка павіншавалі беларусак з Днём маці
10:22 У Беларусі запусьцілі «Тындэр» для сабачнікаў

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты YouTube-праграма і падкаст пра самыя важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Чатыры разы на тыдзень — з панядзелка па чацьвер — дасьведчаныя журналісты і рэдактары Свабоды выбіраюць для вас галоўныя навіны дня і тлумачаць, што яны значаць.

Па пятніцах мы рыхтуем тыднёвы аналітычны выпуск, у якім разам з вартымі даверу экспэртамі разьбіраем працэсы і тэндэнцыі ў палітыцы, эканоміцы, грамадзтве і культуры.

«ПіК Свабоды»: галоўныя навіны дня з тлумачэньнямі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:50 0:00

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода. Падзеі і камэнтары» (@svaboda-news).

Новы выпуск дасяжны на канале штодня а 1830 менскага часу.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
​
XS
SM
MD
LG