Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка таргуецца з ЗША? Чуткі пра зьнікненьне сына Сахашчыка. Караоке пад песьню прыхільніцы Крамля. Відэанавіны 22 кастрычніка

ПіК Свабоды. Навіны 22 кастрычніка. Вызваленьні палітвязьняў. Аляксандар Лукашэнка. Вядоўца Ганна Соўсь. Ілюстрацыйны калаж
ПіК Свабоды. Навіны 22 кастрычніка. Вызваленьні палітвязьняў. Аляксандар Лукашэнка. Вядоўца Ганна Соўсь. Ілюстрацыйны калаж

Лукашэнка кажа аб прагрэсе ў перамовах з ЗША, але ці ўдасца дамовіцца пра новыя вызваленьні палітвязьняў? Міністры абароны Расеі і Беларусі абмяркоўваюць сумесныя вайсковыя вучэньні. Як сын былога «вайсковага міністра» Сахашчыка апынуўся ў расейскай базе зьніклых бязь вестак?

Што аб’ядноўвае кіраўнікоў беларускіх прадпрыемстваў, якіх судзяць за карупцыю? У Менску рыхтуюць незвычайную вечарыну толькі для мужчынаў на імя Андрэй. Чаму караоке пад песьню Ірыны Алегравай выклікае пытаньні? У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра галоўныя падзеі 22 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць.

00:00 Галоўнае ў выпуску
00:42 Лукашэнка таргуецца з ЗША: камэнтатары гавораць пра ўльтыматум
02:52 Ці чакаць новага вызваленьня палітвязьняў: камэнтар Офісу Ціханоўскай
03:44 Хрэнін і Белавусаў узгадняюць сумесныя манэўры
04:35 СМІ пішуць пра зьнікненьне сына былога «вайсковага міністра» Сахашчыка
05:33 Перамовы аб Украіне: ці магчымая «новая Ялта»
06:53 Восеньскі прызыў: у войска адправяць 10 тысяч беларусаў
07:06 Карупцыйныя чысткі сярод дырэктарату
07:56 «Сходка Андрэяў» у Менску: чаму караоке пад Алеграву выклікае сумнеў

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты YouTube-праграма і падкаст пра самыя важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Чатыры разы на тыдзень — з панядзелка па чацьвер — дасьведчаныя журналісты і рэдактары Свабоды выбіраюць для вас галоўныя навіны дня і тлумачаць, што яны значаць.

Па пятніцах мы рыхтуем тыднёвы аналітычны выпуск, у якім разам з вартымі даверу экспэртамі разьбіраем працэсы і тэндэнцыі ў палітыцы, эканоміцы, грамадзтве і культуры.

«ПіК Свабоды»: галоўныя навіны дня з тлумачэньнямі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:50 0:00

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода. Падзеі і камэнтары» (@svaboda-news).

Новы выпуск дасяжны на канале штодня а 1830 менскага часу.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
​
XS
SM
MD
LG