Генэрал на чале Віцебшчыны. Какошнікі на канцэрце Кадышавай. 50 дзён на адмену «экстрэмізму». Відэанавіны 16 лістапада

ПіК Свабоды. Навіны 16 лістапада. Кіраўнік Віцебшчыны Павал Муравейка, кіраўнік Горадзеншчыны Юры Караеў. Вядучая Ганна Соўсь. Ілюстрацыйны каляж
ПіК Свабоды. Навіны 16 лістапада. Кіраўнік Віцебшчыны Павал Муравейка, кіраўнік Горадзеншчыны Юры Караеў. Вядучая Ганна Соўсь. Ілюстрацыйны каляж

Улады публічна прызналі, што над Беларусьсю лётаюць украінскія і расейскія дроны. Чаму былога кіраўніка Генштабу Муравейку, які адпрацаваў намесьнікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, прызначылі кіраўніком Віцебшчыны?

Чаму беларусы ў какошніках фанацеюць на канцэрце Кадышавай і як гэта зьвязана з турмой? Як праходзіць кампанія «50 дзён без „экстрэмізму“»? Хто можа ўдзельнічаць у конкурсе на прэмію турэмнай літаратуры імя Францішка Аляхновіча. Таксама пагаворым пра скандал вакол Арыны Сабаленкі, якая страціла другое месца ў сусьветным рэйтынгу, і адзначым 80-годзьдзе Згуртаваньня беларусаў Вялікай Брытаніі – адной з найстарэйшых беларускіх арганізацыяў у сьвеце. У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра галоўныя падзеі 16 лістапада і тлумачым, што яны значаць.

00:00 – Тэмы выпуску
00:46 – Мінабароны пра дроны над Беларуссю: чаму іх зьбіваюць выбарачна
01:52 – Макс Корж зьбірае гісторыі пра вайну
02:23 – Лукашэнка прызначыў Муравейку: навошта Віцебшчыне генэрал
02:52 – Чалы пра канфлікт і сувязі Муравейкі з Вальфовічам
04:07 – Акцыя «Галя, адмена!»: 50 дзён супраць законаў аб экстрэмізьме
05:43 – Прэмія Францішка Аляхновіча: узнагарода за турэмную літаратуру
07:29 – Скандал з Сабаленкай: чаму тэнісістка трапіла ў «Міратворац»
08:23 – Кадышава і Білан замест сусьветных зорак: што стала з канцэртамі ў Менску
09:40 – Вольга Такарчук пра какошнікі і выбар
10:53 – 80 гадоў Згуртаваньню беларусаў Вялікай Брытаніі: спадчына БНР і эміграцыя

​
XS
SM
MD
LG