Экс-падпалкоўніку КДБ Аляксею Храловічу, які апублічыў тэлефонныя размовы пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зьняволеньня; спэцыяльныя пасланьнікі прэзыдэнта ЗША вядуць перамовы з Пуціным у Маскве, а ў Дубліне Зяленскі сустрэўся зь Ціханоўскай. Таксама разьбіраемся, як Беларусь рээкспартуе польскія грушы ў Расею і колькі каштуе француская вакцына ад грыпу, якая зьявілася ў Беларусі.
00:00 Тэмы выпуску
01:00 Новы прысуд былому афіцэру КДБ, які сядзіць за зьліў размоваў пра забойства Бандарэнкі
03:13 Перамовы эмісараў ЗША з Пуціным у Маскве: што вырашаецца
03:48 Сустрэча Зяленскага і Ціханоўскай у Дубліне: пра што гаварылі
04:09 Збоі ў вайсковым Starlink: Зяленскі кажа пра наўмысную шкоду
04:34 Шэры імпарт: як Беларусь абыходзіць эмбарга Расеі на польскія грушы
05:39 6 мільёнаў эўра на беларускія трактары празь сяброўства з Лукашэнкам
06:21 Француская вакцына ад грыпу ў Беларусі: кошт і дзе зрабіць
06:51 Новы трыюмф фільма Андрэя Куцілы «Лісты» пра рэпрэсіі ў Беларусі
08:14 Хто і за якія грошы ратуе замкі і сядзібы ў Беларусі. Анонс праграмы "Канапа"
Форум