Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Архіпэляг БЕЛАГ-2». «Пасьля турмы пачынаецца пекла». Як былых палітвязьняў выціскаюць зь Беларусі

У пятай частцы другога сэзону падкасту «Архіпэляг БЕЛАГ» мы раскажам, якім пеклам становіцца жыцьцё ў Беларусі па вызваленьні былых палітвязьняў і як яны вымушана ўцякаюць з краіны.

Вольга Такарчук, былая палітзьняволеная:

«Калі я выйшла з калёніі, жыцьцё ператварылася ў пекла. І так атрымалася, што прыйшлі ня толькі да мяне, але прыйшлі і да маёй маці».

Паліна Шарэнда-Панасюк, былая палітзьняволеная:

«Як толькі я трапіла ў гэты палон, было дакладнае разуменьне, што ў Беларусі ёсьць пагроза, што адзіны ратунак — выехаць за межы Беларусі.

Мікалай Казлоў, былы палітвязень:

«Калі я вызваліўся другім разам, я адчуваў няспынны кантроль спэцслужбаў. Ты разумееш, што ты на вельмі кароткім павадку. Ты ўвесь час у небясьпецы сесьці ў трэці раз».

Марына Касінерава, праваабарончая арганізацыя Dissidentby:

«Ты ведаеш, што да цябе могуць прыйсьці, могуць зноў спраўдзіць твае тэлефоны, зноў спраўдзіць твае перапіскі. Вельмі цяжка псыхалягічна жыць у такім стане. І людзі, вядома, гэтага не вытрымліваюць».

Алесь Бяляцкі, нобэлеўскі ляўрэат, былы палітвязень:

«Я не шкадую, што мяне выкінулі з Беларусі, бо тут я гавару тое, што я хачу».

  • У першай частцы другога сэзону падкаст-сэрыялу «Архіпэляг БЕЛАГ» мы расказалі пра новыя сьмерці палітвязьняў за кратамі ад лета 2024-га да цяперашняга часу.
  • Другая частка прысьвечаная выправаджэньню вызваленых палітвязьняў зь Беларусі ў чэрвені і верасьні 2025 году.
  • Трэцяя частка прысьвечаная ўчынку Міколы Статкевіча, які зламаў сцэнар уладаў, калі адмовіўся пакінуць Беларусь пасьля вызваленьня.
  • У чацьвертай частцы мы расказалі, як 13 сьнежня 2025 году палітвязьняў вывозілі ва Ўкраіну і як адбывалася вызваленьне нобэлеўскага ляўрэата Алеся Бяляцкага.

Як глядзець і слухаць

Другі сэзон «Архіпэлягу БЕЛАГ» можна глядзець на YouTube-канале Радыё Свабода. Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект таксама дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая пасуе вам.

Чароўная спасылка — націснуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Пра што быў першы сэзон

У сямі частках першага сэзону «Архіпэлягу БЕЛАГ» мы прайшлі праз усе кругі карнай сыстэмы рэжыму Лукашэнкі: затрыманьне, «суткі», сьледзтва, хатні арышт, «хімію», этапы, калёніі, турмы, сьмерці за кратамі і жыцьцё пад наглядам пасьля вызваленьня. Мы расказалі, як пабудаваны «Архіпэляг БЕЛАГ» знутры, на чым ён трымаецца, якія людзі там працуюць і на чый загад палітвязьняў катуюць і даводзяць да сьмерці. Падкаст таксама выйшаў па-расейску — у адаптацыі тэлеканалу «Настоящее время» і Расейскай службы Радыё Свабода.

Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG