«Пасьля фронту: вэтэраны Каліноўскага». Фільм Свабоды пра беларусаў, якія ваявалі за Ўкраіну

Героі фільма (зьлева направа): Аляксандар Клачко, Анастасія Махамет,  Тацяна Шостак, Андрэй Турцэвіч і Ўладзімер Лаўранюк
Героі фільма (зьлева направа): Аляксандар Клачко, Анастасія Махамет, Тацяна Шостак, Андрэй Турцэвіч і Ўладзімер Лаўранюк

Дакумэнтальны праект «Пасьля фронту: вэтэраны Каліноўскага» — гэта пяць гісторый былых беларускіх добраахвотнікаў, якія аднойчы вырашылі пайсьці ваяваць за Ўкраіну.

Гэта калектыўны партрэт былых ваяроў палку Каліноўскага, якія цяпер жывуць у Вільні, Варшаве і Кіеве.

Чаму пайшлі на фронт, які сьлед пакідае вайна і як ставяцца да свайго выбару сёньня — расказваюць вэтэраны ў фільме Свабоды.

01:05 — Чым займаліся героі да 2022-га году
03:30 — «Беларусы — гэта нацыя ваяроў»
05:07 — «Танкі пайшлі з маёй радзімы»: сорам, віна і рашэньне ісьці на фронт
06:33 — Фальсыфікацыі на выбарах і пераломнае рашэньне
09:16 — «Давялося прыняць дзьве рэчы: я буду забіваць і мяне могуць забіць»
11:02 — Як выпраўляліся на вайну
11:40 — Прысяга батальёну Каліноўскага
13:17 — У 18 гадоў — адразу ў полк
14:45 — Баявое хрышчэньне: першыя выезды і страх
15:02 — Бяз ружовых акуляраў: рэальнасьць вайны без ілюзій з сацсетак
16:11 — Берцы ў доўг за 180 эўра: як зьбіраліся добраахвотнікі
18:00 — Пілёт дронаў і мэдыкі эвакуацыі
19:01 — Найцяжэйшае ў побыце: акопы лежачы, холад і баявыя выхады
20:14 — Шэўрон «Прашмандоўкі Мэдываку»
21:33 — «Птушкі сьпяваюць нават падчас выбухаў»
22:48 — Компас ад загінулага пабраціма «Месяца»
23:22 — Падманлівая бясьпека: чаму цішыня на перадавой палохае мацней за абстрэлы
24:32 — «Калі гэта твой снарад — сьвісту не пачуеш»
25:40 — Прылёт у Канстанцінаўцы і котка з ПТСР
27:28 — Варожы дрон проста над галавой: самы жудасны момант на фронце
29:13 — Мэмарыял у Вільні: «Варта Сьвятла» і зьнічы па загінулых пабрацімах
30:12 — Сьмерць камандзіраў «Волата» і «Брэста»: як стрымаць слёзы перад батальёнам
32:19 — «Мой муж зьнік бязь вестак»
34:10 — Гібель Міраслава Лазоўскага («Мыш»): 15 хвілін плачу ў польскіх кустах
36:12 — Магіла пабраціма «Царука»
38:11 — «Вайна дагнала раптоўна»: адмова нырак, разбуранае здароўе і тэмпэратура 38 у сырых падвалах
39:31 — Антыдэпрэсанты і пераломы: цана баявога досьведу
42:39 — Жыцьцё пасьля фронту
46:00 — З мэдыцыны — у юрыдычную дапамогу вэтэранам
47:43 — Заробкі на вайне і ў эміграцыі
49:10 — Ломка па фронце: «У мірным жыцьці ўсё здаецца бессэнсоўным»
50:30 — Пустэча пасьля дэмабілізацыі
51:08 — Бюракратычнае пекла: беларускі пашпарт, адсутнасьць правоў і адмовы ў легалізацыі
54:13 — Псыхоляг, мэтро толькі ў берушах, ПТСР
56:25 — «Выйдзі замуж за ўкраінца і нараджай»: цынізм міграцыйнай службы
01:00:12 — Нябачныя для Эўропы і Ўкраіны: «Нас успрымаюць як пагрозу»
01:02:04 — Музэй вольнай Беларусі ў Варшаве: рэчы ваяроў
01:04:43 — Ордэн ад Зяленскага
01:06:19 — Пра што мараць добраахвотнікі

​
XS
SM
MD
LG