Высокія цэны, нізкія заробкі, шматгадзінныя чэргі ў паліклініках і праблемы з камунальнымі паслугамі. Беларусы ўсё часьцей скардзяцца на гэта ў TikTok і Threads. Часам такія публікацыі сапраўды прымушаюць чыноўнікаў рэагаваць. Але ёсьць і адваротны бок: сілавікі ўзмацняюць кантроль за сацсеткамі, а да некаторых аўтараў скаргаў прыходзіць міліцыя.
Аляксандар Лукашэнка сам неаднаразова заклікаў беларусаў расказваць пра свае праблемы ў сацсетках і запэўніваў, што сочыць за такімі публікацыямі. Тым часам Сьледчы камітэт абвясьціў пра ўзмоцнены маніторынг TikTok і Threads, а прадстаўніца МУС назвала Threads пагрозай бясьпецы.
Як TikTok і Threads ператварыліся ў своеасаблівую кнігу скаргаў? Чаму на адны скаргі чыноўнікі рэагуюць, а пасьля іншых да людзей прыходзіць міліцыя? Ганна Ермаковіч разьбіраецца ў новым выпуску «Ёсьць нюанс».
Форум