Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першая рэакцыя ЭЗ на ліст палітвязьняў. Ці паедуць таджыкі ў Беларусь? Расейскія дроны як сетка сувязі. Відэанавіны 27 кастрычніка

ПіК Свабоды. Навіны 27 кастрычніка. Ганна Соўсь. Ілюстрацыйны каляж
ПіК Свабоды. Навіны 27 кастрычніка. Ганна Соўсь. Ілюстрацыйны каляж

Што вядома пра трох беларусаў, якіх асудзілі на 17, 21 і 25 гадоў зьняволеньня паводле абвінавачваньня ў «здрадзе дзяржаве»? Ці паедуць таджыкі на заробкі ў Беларусь, дзе ім абяцаюць ад 750 да 1200 даляраў?

Як прадстаўнік прэзыдэнта Польшчы адрэагаваў на ліст былых палітвязьняў да эўрапейскіх лідэраў? Што вядома пра пляны Анджэя Пачобута стала вярнуцца ў Беларусь і якую карціну беларускага мастака набылі на аўкцыёне ў Ізраілі? У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра галоўныя падзеі 27 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць.

00:00 Тэмы выпуску
00:41 Ліст палітвязьняў да ЭЗ: рэакцыя Польшчы, Фядута зьмяніў думку
03:00 Прысуды да 25 гадоў па «справе BYPOL»
03:37 Заробкі да $1200: у Беларусь цяпер клічуць таджыкаў
05:36 Расейскія дроны ствараюць сетку для перадачы сыгналу
06:53 Пачобут плянуе ў сьнежні канчаткова вярнуцца ў Беларусь
07:27 Ноч расстраляных паэтаў: Зьміцер Дашкевіч пра наступствы камунізму
08:46 Унікальнае фота 1926 году: збор на здымак футбольнага клюбу «Гродна»
09:31 Карціну беларускага мастака Парыскай школы выкупілі ў Ізраілі

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты YouTube-праграма і падкаст пра самыя важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Чатыры разы на тыдзень — з панядзелка па чацьвер — дасьведчаныя журналісты і рэдактары Свабоды выбіраюць для вас галоўныя навіны дня і тлумачаць, што яны значаць.

Па пятніцах мы рыхтуем тыднёвы аналітычны выпуск, у якім разам з вартымі даверу экспэртамі разьбіраем працэсы і тэндэнцыі ў палітыцы, эканоміцы, грамадзтве і культуры.

«ПіК Свабоды»: галоўныя навіны дня з тлумачэньнямі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:50 0:00

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода. Падзеі і камэнтары» (@svaboda-news).

Новы выпуск дасяжны на канале штодня а 1830 менскага часу.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
​
XS
SM
MD
LG