Лукашэнку маглі адхіліць ад улады яшчэ ў 1996 годзе. Чаму імпічмэнт праваліўся? І як рэфэрэндум дапамог яму ўзмацніць сваю ўладу?
Дзьмітры Гурневіч разам са сьведкамі падзей таго часу аднаўляе дэталі канстытуцыйнага крызісу:
- ціск на дэпутатаў і судзьдзяў,
- адхіленьне Віктара Ганчара,
- прыезд расейскіх пасярэднікаў і пагадненьне, якое не спрацавала.
Аляксандар Дабравольскі, Сяргей Навумчык, Віталь Цыганкоў і Юры Дракахруст тлумачаць, ці магла Беларусь тады пазьбегнуць дыктатуры.
У гэтым выпуску:
00:00 Лістапад 1996 году: апошні бой за дэмакратыю ў Беларусі
02:40 Чаму Лукашэнка пачаў парушаць Канстытуцыю
04:18 Рэфэрэндум 1996 году: што насамрэч хацеў зьмяніць Лукашэнка
06:56 Ліквідацыя Вярхоўнага Савету і неабмежаваная ўлада
10:50 Ультыматум дэпутатаў і запуск працэдуры імпічмэнту
13:12 Пазыцыя Канстытуцыйнага суду: рашэньне супраць прэзыдэнта
14:52 Віктар Ганчар і захоп ЦВК аховай Лукашэнкі
21:20 Адстаўка прэм’ера Чыгіра і гатоўнасьць генэралаў
22:45 «Мы прывядзем яго ў ланцугах»: сакрэтная размова з Шарэцкім
24:23 Ціск на Канстытуцыйны суд: як зламалі Ціхіню
26:24 Дэсант з Масквы: Чарнамырдзін ратуе Лукашэнку
28:06 Начныя перамовы і кампраміснае пагадненьне
32:46 Зрыў дамоваў і «дэпутат з гранатамётам»
36:18 Рэфэрэндум 24 лістапада: як перапісалі вынікі
37:41 Разгон Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня
38:52 Чаму імпічмэнт праваліўся: роля Масквы
45:27 Трагічны фінал: зьнікненьне Ганчара і сьмерць Карпенкі
Форум