Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто мае права быць беларусам? Мова, кроў ці пашпарт. Тлумачым з Гуневічам

Каляж, зьлева направа: Ідрак Мірзалізадэ, Антон Луцкевіч, Алана Гебрэмарыям, Дзьмітры Гурневіч
Каляж, зьлева направа: Ідрак Мірзалізадэ, Антон Луцкевіч, Алана Гебрэмарыям, Дзьмітры Гурневіч

Што робіць нас беларусамі — мова, паходжаньне, пашпарт ці ўласны выбар? Ці можна не гаварыць па-беларуску, нарадзіцца ў іншай краіне і ўсё роўна быць беларусам?

Ад Зьмітрака Бядулі і братоў Луцкевічаў да Андруся Такінданга і Ідрака Мэрзалізадэ — гісторыя Беларусі ставіць пад сумнеў простыя падзелы на «сваіх» і «чужых». Дзьмітры Гурневіч у праекце «Тлумачым» разьбіраецца, што такое беларуская нацыянальная ідэнтычнасьць, чаму яе не вызначыць паводле крыві і хто наогул даў нам права выпісваць іншых зь беларусаў.

«Тлумачым з Гурневічам»

Штотыдзень журналіст Свабоды Дзьмітры Гурневіч выкрывае фэйкі і маніпуляцыю прапагандыстаў Аляксандра Лукашэнкі і расейскіх СМІ.

Крок за крокам мы аналізуем факты, з усьмешкай разьбіраем дэзынфармацыю і паказваем, што насамрэч адбываецца.

Місія Радыё Свабода — несьці дэмакратычныя каштоўнасьці праз дакладныя, нецэнзураваныя навіны і адкрытыя дыскусіі. Першая неабходная ўмова дэмакратыі — гэта добра інфармаванае грамадзтва.

У праекце «Тлумачым з Гурневічам» мы заахвочваем нашу аўдыторыю ставіцца да інфармацыі крытычна, правяраць яе дакладнасьць і не прымаць на веру без належнага аналізу.

Як глядзець на YouTube

Новыя выпускі праекту выходзяць кожны тыдзень.

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Радыё Свабода», каб не прапусьціць ніводнага відэа.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
​
XS
SM
MD
LG