Свой подпіс пад дакумэнтам паставіў прэм’ер-міністар Беларусі Аляксандар Турчын, паведаміла прэсавая служба Савету міністраў.
Што зьмяняецца ў перавозках пасажыраў?
- у аўтобусах мусяць быць сродкі відэафіксацыі;
- пасажырскія сядзеньні павінны быць з рамянямі бясьпекі;
- кампанія-перавозьнік мусіць падпісваць з кіроўцам працоўную дамову;
- віды праязных дакумэнтаў павінны быць вызначаныя, як і іх парадак;
- выключаныя выпадкі зьмены спосабу аплаты ў таксоўках;
- упарадкаваная аплата праз электронную інфармацыйную сыстэму;
- выключаныя выпадкі адмоў пры браняваньні месца для праезду і высокай цаны паслуг у перавозках пасажыраў таксі, калі паездка заказаная непасрэдна ў кіроўцы, без мабільных дадаткаў і іншых інтэрнэт-спосабаў;
- стаж працы для кіроўцаў школьных аўтобусаў зьніжаны з трох да аднаго году.
Што зьменіцца ў грузаперавозках:
- грузавыя транспартныя сродкі трэба абсталяваць сыстэмамі відэафіксацыі, а таксама апаратурай спадарожнікавай навігацыі;
- на грузавікі, прычэпы і паўпрычэпы ўсталёўваецца адмысловы полаг для абароны дарогі і прыдарожнай паласы ад забруджваньняў;
- кузаў грузавога аўтамабіля пры перавозцы драўніны трэба абсталяваць адмысловымі прыстасаваньнямі, якія могуць прадухіліць перасоўваньне грузу ў час перавозкі.
Іншыя зьмены:
- зьмяняецца Палажэньне аб парадку правядзеньня конкурсу на права выкананьня аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах;
- склад конкурснай камісіі будзе дапоўнены. У яе ўключаць арганізацыі, у кампэтэнцыі якіх бясьпека пасажырскіх перавозак. Такая камісія зможа прымаць рашэньні, калі ў яе на сходах больш за 50% складу.
Дапоўнены і пералік кансалідатараў заявак экспартэраў на перавозку прадукцыі чыгуначным транспартам у Кітай.
Форум