Цэны на аўтамабільнае паліва вырастуць «з улікам глябальнага росту каціровак на нафту і нафтапрадукты на сусьветным рынку і, як вынік, росту цэнаў на нафту для беларускіх НПЗ, а таксама павелічэньня лягістычных выдаткаў», — гаворыцца ў паведамленьні на сайце канцэрну «Белнафтахім».
З 28 сакавіка гранічныя максымальныя розьнічныя цэны на аўтамабільнае паліва вырастуць на 4 капейкі і складуць:
- Бэнзін АІ-92 — 2,54 рубля,
- АІ-95 — 2,64 рубля,
- АІ-98 — 2,86 рубля,
- дызэльнае паліва — 2,64 рубля.
З 4 красавіка цэны вырастуць яшчэ на 3 капейкі.
- АІ-92 — 2,57 рубля
- АІ-95 — 2,67 рубля
- АІ-98 — 2,89 рубля
- дызэльнае паліва — 2,67 рубля.
Форум